Магілёўскія ведамасці
«Магілёўскія ведамасці» — дзяржаўная газета Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са снежня 1990 года і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласці.
«Магілёўскія ведамасці» | |
---|---|
Тып | тыднёвік |
|
|
Уладальнік | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Рэдактар | Святлана Шутава |
Заснавана | 26 снежня 1990 |
Мова | руская, беларуская |
Кошт | 50 капеек (2017 г.) |
Галоўны офіс | Магілёў, вул. Першамайская, д. 89 |
Тыраж | 13 500 (2018 г.) |
Вэб-сайт | mogved.by |
На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, з якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука»[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926[2].
ГісторыяПравіць
26 снежня 1990 года ў Магілёве выйшаў першы нумар газеты «Магілёўскія ведамасці». Да 1994 года тыраж газеты перавысіў 90 000 асобнікаў[3]. 22 лютага 2013 года ў выніку далучэння газет «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» было створана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[4]. На жнівень 2013 года штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, з якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газеты «Магілёўскія ведамасці»[5].
Галоўныя рэдактарыПравіць
- Рыгор Кісель (1990—1994)
- Барыс Лагоўскі (1994—2004)
- Святлана Шутава (з 2004 года)[6]
Зноскі
- ↑ Кантакты (руск.) . Газета «Магілёўскія ведамасці» (19 студзеня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Падпіска (руск.) . Газета «Магілёўскія ведамасці» (19 студзеня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Герман Маскаленка Нагадаць, каб цанілі (руск.) . Газета «7 дзён» (жнівень 2004). Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Зміцер Лепейка Пра нас (руск.) . Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (19 студзеня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Ілона Іванова. «Першы блін не камяком, калі ёсць прыбытак» // Звязда : газета. — 6 жніўня 2013. — № 144 (27509). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Газета «Магілёўскія ведамасці» святкуе 25-годдзе (руск.) . Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (27 снежня 2014). Праверана 2 жніўня 2018.
СпасылкіПравіць
- Адваротная сувязь (руск.) . Газета «Магілёўскія ведамасці» (19 студзеня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
- Электронны зварот(руск.)
- Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»(руск.)
- Пра газету (руск.) . Газета «Магілёўская праўда» (19 студзеня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.