Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
(Пасля перасылкі з Магілёўскі аблвыканкам)
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Магілёўскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у Доме Саветаў (1938—1940, арх. І. Лангбарда) па Першамайскай вуліцы, 71.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Магілёўская вобласць |
Дата стварэння | 1938 |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе |
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 212030, Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, Дом Саветаў |
Старшыня | Анатоль Міхайлавіч Ісачанка |
Сайт | mogilev-region.gov.by (бел.) (руск.) |
Структура
правіць- Аддзел па ахове дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай працы і пытаннях абароны
- Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы
- Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг
- Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання
- Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Галоўнае ўпраўленне па адукацыі
- Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя
- Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
- Галоўнае фінансавае ўпраўленне
- Камітэт дзяржаўнай маёмасці
- Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве
- Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове (акрамя пытанняў працы і заработнай платы)
- Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове (у частцы пытанняў працы, занятасці і заработнай платы)
- Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні
- Камітэт эканомікі
- Кантрольна-аналітычнае ўпраўленне
- Кіраўніцтва справамі
- Упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
- Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Упраўленне культуры
- Упраўленне па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацыях
- Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Упраўленне спорту і турызму
- Упраўленне ўнутраных спраў
Старшыні
правіцьКрыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- mogilev-region.gov.by — афіцыйны сайт Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта