Магілёўскі завод штучнага валакна
Магілёўскі завод штучнага валакна (Магілёўскі ЗШВ) — колішняе прадпрыемства ў Магілёве. Размяшчаўся па вул. Чалюскінцаў, 101. Ліквідаваны 30 чэрвеня 2012 года[1].
Магілёўскі завод штучнага валакна | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1930 |
Скасавана | 2012 |
Размяшчэнне | Беларусь Магілёў, Магілёўская вобласць |
Адрас | |
Галіна | Хімічная прамысловасць |
Матчына кампанія | ААТ «Магілёўхімвалакно» |
Гісторыя
правіцьЗавод штучнага валакна і мя В. У. Куйбышава — першынец хімічнай індустрыі Беларусі, будоўля першай пяцігодкі. Закладзены 1 мая 1929 года на Цішоўскай пустцы, тады яшчэ за межамі горада[2]. Пабудаваны ў 1929—1930 гг. як фабрыка штучнага шоўку. 7 лістапада 1930 года адбылося адкрыццё першай чаргі прадпрыемства. На фабрыку перайшлі працаваць пасля перападрыхтоўкі ў школе ФЗА шматлікія былыя будаўнікі. Першым дырэктарам фабрыкі стаў малады інжынер Васіль Іванавіч Вараб’ёў, які ўзначальваў будаўніцтва. На фабрыцы былі выкарыстаны сучасныя, па тых часах, тэхнічныя рашэнні і тэхналагічнае абсталяванне, пастаўленае фірмамі «Glanzstoffi» і «Barmag» , а таксама айчыннымі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі[3]. У 1930—1932 гадах асваенні тэхналогіі атрымання віскознай ніці прымаў удзел вучоны З. А. Раговін[4].
У планіроўцы і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі аб’ектаў праявіўся новы падыход да праектавання прамысловых прадпрыемстваў. Акрамя вытворчых памяшканняў, прадугледжваліся спецыяльныя бытавыя пакоі адпачынку і інш. Яны размяшчаліся некалькімі групамі з улікам канцэптрацыі рабочых у асобных вытворчых падраздзяленнях. Пры будаўніцтве выкарыстаны прагрэсіўныя на той час архітэктурныя формы і канструкцыі, у т. л. жалезабетонныя арачныя перакрыцці, што давала магчымасць зрабіць нясучыя сцены са звычайнай цэглы больш тонкімі і знізіць кошт набудовы.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьУ Вялікую Айчынную вайну многія работнікі завода сталі байцамі батальёнаў народнага апалчэння, абаранялі горад, пасля акупацыі ўключыліся ў падпольную барацьбу з ворагам, змагаліся ў радах Чырвонай Арміі. У жніўні 1941 г. на фабрыцы створана груна С. С. Сабалеўскага, у кастрычніку 1942 г. разгромлена. На ЦЭЦ фабрыкі падпольную групу ўзначаліў камуніст А. П. Іваноў. 3 сярэдзіны ліненя 1941 г. ён быў байцом аднаго з батальёнаў народнага апалчэння. Пасля акунацыі горада ўладкаваўся на фабрыку апальшчыкам. У групу ўваходзілі Ф. М. Мядзвецкі, В. С. Варапаеў, А. Я. Абрамкін, Я. Шміт (закатаваны ў 1941 г.), I. I. Невядомскі (загінуў у партызанскай барацьбе ў 1943 г.), П. Р. Сошчанка і інш. Падпольшчыкі вялі агітацыйную работу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, правялі некалькі дыверсій, трымалі сувязь з партызанамі. У 1942 годзе ў турме загінулі Т. Парэбка, Н. Ісакаў, В. Станкевіч і інш. Акупанты разбурылі карпусы прадпрыемства.
Пасляваенны перыяд
правіцьПрадпрыемства аднавіла работу ў 1945 г. як фабрыка штучнага шоўку імя В. У. Куйбышава. У 1948 г. пушчана першая, у 1955 г. — другая вытворчасць шоўку. 3 1962 г. завод штучнага валакна. У 1957 г. і 1959 г. здадзены цэхі вытворчасці цэлафану, у 1960 г. — вытворчасці штапелю. У 1972 г. пачаў дзейнічаць цэх сінтэтычнага валакна, у 1971 г.— цэх газаачысткі, у 1976 годзе атрымана першая партыясінтэтычных мананітак[3][5]. Створана першая ў Савецкім Саюзе вытворчасць вугляроднага валакна «углен». Гэтыя працы вяліся ва ўмовах цеснай кааперацыі з навукоўцамі УНДІШВ[3]. 3 1975 г. у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно»[5]. Магілёўскі завод штучнага валакна ператварыўся ў вядучае прадпрыемства галіны з замкнёным тэхналагічным цыклам, які ўключаў вытворчасці віскознай тэкстыльнай ніткі, віскознага жгутавага валакна і цэлафану. У ім былі рэалізаваны сучасныя па тых часах тэхнічныя рашэнні па значным паслабленні экалагічнага прэсінгу (глыбокая ачыстка вентвыкідаў, удасканаленне сістэмы ачысткі прамсцёкаў і да т.п.)[3].
У 1971 г. прадпрыемства ўзнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі[5].
У сярэдзіне 1980-х гадоў выпускаў шоўк віскозны, штапельнае валакно , цэлафанавую, поліэтыленацэлафанавую плёнку і інш. віды прадукцыі. Пры заводзе дзейнічалі Палац культуры, 3 бібліятэкі, музей баявой і працоўнай славы, бальніца, паліклініка, прафілакторый, база адпачынку, стадыён, піянерлагер, больш за 13 дзіцячых дашкольных устаноў[5].
Пад уплывам негатыўных сацыяльна-палітычных і тэхніка-эканамічных фактараў у перыяд «перабудовы» (1988—1992 гг.) на прадпрыемстве былі дэмантаваны вытворчасці цэлафану, адзінага ў СССР жгутавага валакна, вугляроднага валакна, поліэфірных мананітак, поліпрапіленавых фільтраў, што прывяло да значнага зніжэння аб’ёмаў выпуску прадукцыі[3].
У пачатку 2010-х гадоў прадпрыемства з’яўлялася адзіным на тэрыторыі СНД вытворцам віскозных тэкстыльных нітак, а таксама адзіным у Рэспубліцы Беларусь вытворцам двухвосеваарыентаваных поліпрапіленавых плёнак (БАП-плёнак), двух- і трохслаёвых, з адбіткам і металізаваных. У той жа час была праведзена мадэрнізацыя вытворчасці віскознай тэкстыльнай ніткі, накіраваная на зніжэнне выдаткаў і паляпшэнне яе якасці; мадэрнізавана лінія вытворчасці двухвосеваарыентаванай поліпрапіленавай плёнкі; створана другая чарга вытворчасці шматпластовых плёнкавых матэрыялаў — ламінаванай, металізаванай, тэрмаўсадачнай плёнкі; поліэтыленавай плёнкі для пакавання малочнай прадукцыі; уведзены ў эксплуатацыю флексаграфічная машына і абсталяванне для вырабу флексаформаў у мэтах пашырэння асартыменту плёнак; засвоены выпуск новай імпартазамяшчальнай прадукцыі — плёнкі поліэтыленавай саэкструзійнай палімернай за кошт уводу ў эксплуатацыю новай вытворчай лініі[3].
Ліквідацыя і знос
правіцьЛіквідаваны 30 чэрвеня 2012 года[6].
У жніўні 2017 года пачалася расчыстка тэрыторыі былога завода, якая прайшла ў чатыры этапы. Праект па зносе прадпрыемства стаў самым маштабным у Беларусі. За час работ з велізарнай тэрыторыі вывезлі 480 тысяч кубаметраў будаўнічых адыходаў. Усяго было знесена 78 будынкаў і яшчэ сотня збудаванняў. Некаторыя адміністрацыйныя і вытворчыя будынкі захавалі. Частку з іх займае плёнкавая вытворчасць «Магілёўхімвалакно». З завадскіх пабудоў захаваўся таксама будынак сталовай. Былі засыпаны катлаваны, дзе некалі былі падвалы і тунэлі[7].
Тэрыторыю пасля зносу прадпрыемства плануюць рэкультывіраваць. Хімічная вытворчасць паўплывала на глебу, таму ў некаторых месцах грунт мусіць быць заменены[7].
На тэрыторыю былога завода прануюць перанесці Магілёўскі рынак[8].
Мемарыяльныя дошкі
правіць- Мемарыяльная дошка Івану Васілевічу Бубнову. Устаноўлена ў 1964 г. на будынку заводакіраўніцтва на ўшанаванне памяці старшага лабаранта фабрыкі I. В. Бубнова (1906—1944 гг.), які загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. I. В. Бубноў навечна занесены ў спіс калектыву.
- Мемарыяльная дошка Мікалаю Аляксандравічу Канавалаву. Устаноўлена ў 1964 г. на будынку заводакіраўніцтва на ўшанаванне намяці інжынера фабрыкі М. А. Канавалава (1910—1943 гг.), які загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. М. А. Канавалаў навечна занессны ў спіс калектыву.
Зноскі
- ↑ Магілёўскі завод штучнага валакна ў базе Kartoteka.by
- ↑ История Могилева: ЗИВ — от пустыря до пустыря
- ↑ а б в г д е [1] Архівавана 17 красавіка 2018.
- ↑ Захар Аляксандравіч Раговін // Малілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 21 студзеня 2021.
- ↑ а б в г 27. Завод штучнага валакна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ Магілёўскі завод штучнага валакна ў базе Kartoteka.by
- ↑ а б В МОГИЛЕВЕ СНЕСЛИ ЗАВОД ИСКУССТВЕННОГО ВОЛОКНА: ЧТО БУДЕТ НА ЕГО ТЕРРИТОРИИ? (ВИДЕО) 07 МАЯ 2018 Архівавана 3 жніўня 2019.
- ↑ «Зеленый» комфорт 18.06.19 Архівавана 3 жніўня 2019.