Магілёўскі літаратурна-музычна-драматычны гурток
Магілёўскі літаратурна-музычна-драматычны гурток — гурток, які існаваў у Магілёве ў 1905—1914 гадах. Аб’ядноўваў мясцовую інтэлігенцыю, у 1912 годзе каля 300 чалавек.
Меў у сваім складзе сімфанічны аркестр (дырыжор У. Крэвінг), хор (кіраўнікі М. Фідзюноў, В. Зубоўскі), вялікую групу прафесійных музыкантаў (спевакі С. Мігай, Ю. Рэйдэр, Я. Казанская, Е. Калабазіна, піяністы В. Багалюбава і А. Боркус, скрыпач С. Дзісман, музыказнаўцы С. Вяржбіцкі, Ю. Дрэйзін). Удзельнікі гуртка наладжвалі канцэрты і музычныя вечары (больш за 10 у сезон), чыталі лекцыі пра жыццё і творчасць выдатных кампазітараў, пісьменнікаў і паэтаў, ставілі асобныя дзеі і акты, выконвалі уверцюры, арыі, ансамблі, хары, у т.л. з опер «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М. Глінкі, «Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага і інш.
Літаратура
правіць- А. Л. Капілаў. Магілёўскі літаратурна-музычна-драматычны гурток // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).