Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (народная назва Машынка) — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр. Знаходзіцца ў г. Магілёве, Рэспубліка Беларусь.

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
(БРУ)
Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
Міжнародная назва Belarusian-Russian University
Ранейшыя назвы Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт
Заснаваны 1 верасня 1961
Тып універсітэт
Рэктар Міхаіл Яўгенавіч Лусцянкоў
Студэнты каля 4000
Дактары 22
Выкладчыкаў больш за 350
Размяшчэнне Магілёў
Сайт bru.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут быў адкрыты 1 верасня 1961 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10 жніўня 1961 года № 714 і Пастановай Савета Міністраў БССР от 22 жніўня 1961 года № 504.[1]

Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 198 ад 17 мая 2000, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (МДТУ).

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, подпісаным у г. Магілёве 19 студзеня 2001, загадамі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 3862/518 ад 28.11.2001 і № 2102/206 ад 15.05.2003, і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 371 ад 23.09.2003 універсітэт пераўтвораны ў Дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».

Структура ўніверсітэта правіць

Факультэты[2]:

  • аўтамеханічны,
  • машынабудаўнічы,
  • будаўнічы,
  • эканамічны,
  • электратэхнічны,
  • інжэнерна-эканамічны,
  • завочны,
  • давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі.

У складзе факультэтаў працуюць 29 кафедр.

У склад універсітэта таксама ўваходзяць:

Ва ўніверсітэце працуюць навукова-даследчы сектар, праблемныя навукова-даследчыя лабараторыі і навукова-вытворчыя цэнтры.

Перыядычна выдаецца навуковы часопіс «Веснік Беларуска-Расійскага ўніверсітэта» і зборнік навуковых прац, штогод праводзяцца міжнародныя навукова-тэхнічныя канферэнцыі.

Вучэбны працес адбываецца ў сямі вучэбных карпусах.

Сістэма менеджмента якасці правіць

У сакавіку 2010 года Беларуска-Расійскі ўніверсітэт атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці ў вобласці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з МС ІСО 9001:2008[3].

Падрыхтоўка спецыялістаў правіць

Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі па беларускіх адукацыйных стандартах і 7 спецыяльнасцях па расійскіх адукацыйных стандартах[4], Архітэктурна-будаўнічы каледж вядзе падрыхтоўку па 4[5], а ІПК дазваляе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць другую вышейшую адукацыю па 9 спецыяльнасцях.

Колькасць студэнтаў ва ўниверсітэце звыш 7500 чалавек, агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх структурных падраздзяленнях ВНУ дасягае 12000 чалавек.

У рамках універсітэта развіваецца сістэма непрерыўнага адукацыйнага працеса: ліцэй ― Архітэктурна-будаўнічы каледж ― універсітэт ― інстытут павышення кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца праз магістратуру і аспірантуру па 15 навуковых спецыяльнасцях, дзейнічаюць два спецыялізаваныя саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Рэктары правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць