Магілёўскі металургічны завод
Магілёўскі металургічны завод — прадпрыемства чорнай металургіі ў горадзе Магілёве, Беларусь. Асноўнай прадукцыяй завода з’яўляюцца сталёвыя трубы, чыгуначныя восі і тэхнічны шрот. Таксама вырабляюцца сталёвыя профілі, чыгунныя запаўняльнікі, мастацкае ліццё.
«Магілёўскі металургічны завод» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1932 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, горад Магілёў |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
генеральны дырэктар Цімафееў Альберт Эдуардавіч |
Галіна | Чорная металургія |
Прадукцыя | трубы, тэхнічны шрот, чыгуннае ліццё |
Матчына кампанія | ААТ БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу БМК[2][3] |
Сайт | mmz.by |
Гісторыя
правіцьМагілёўскі металургічны завод з’яўляецца адным з найстарэйшых прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра. У канцы 1920-х на паўночна-ўсходняй ўскраіне горада Магілёва пачалося будаўніцтва. 6 лістапада 1932 года Магілёўскі, тады трубаліцейны завод святкаваў свой Дзень нараджэння: быў зроблены пробны пуск трубаліцейнага цэха — адлітая першая чыгунная вадаправодная труба дыяметрам 150 мм. У вайну абсталяванне завода было эвакуявана ў глыбокі тыл на Урал. У 1944-48 гг.. завод быў адбудаваны. У сакавіку 1953 года завод асвоіў вытворчасць чыгуннага дахавага ліста. У 1959 упершыню ў СССР тут былі атрыманы трубы, адлітыя напаўнеперарыўным спосабам. Асваенне гэтай тэхналогіі ў пачатку 1960-х ператварыла БССР у экспарцёра трубапракатнай прадукцыі ў рэспублікі Прыбалтыкі і на новабудоўлі Расіі і Украіны. У 1980-х завод перайшоў да вытворчасці электразварных труб, для чаго было адкрыта тры трубапракатных станы. Гэты тэхналагічны паварот вызначыў далейшую спецыялізацыю прадпрыемства. У 2003 уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці чыгунных люкаў і дажджапрыёмнікаў. У 2006 годзе ААТ «ММЗ» ўвайшло ў склад вытворчага аб’яднання «Беларускі металургічны завод».
Прадукцыя
правіцьУ цяперашні час Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі металургічны завод» вырабляе наступную сертыфікаваную прадукцыю:[4]
- Трубы сталёвыя электразварныя прасташвоўныя ДАСТ 10704-91, ДАСТ 10705-80;
- Трубы сталёвыя вадагазаправодныя ДАСТ 3262-75;
- Трубы сталёвыя профільныя ДАСТ 8639-82, ДАСТ 8645-68, ДАСТ 13663-86;
- Профілі сталёвыя гнутыя замкнёныя зварныя квадратныя і прастакутныя для будаўнічых канструкцый ДАСТ 30245-2003;
- Профілі полыя зварныя канструкцыйныя халоднай фармоўкі з нелегіраванай сталі DIN EN 10219-1,2;
- Шрот тэхнічны чыгунны адліваны і колаты ДАСТ 11964-81;
- Шрот чыгунны адліваны баластны ТУ BY 700123720.010-2013;
- Люкі чыгунныя для назіральных калодзежаў ДАСТ 3634-99, EN 124;
- Восі чарнавыя вагонныя;
- Запаўняльнік для асабліва цяжкіх бетонаў ТУ BY 700123720.054-2013;
- Запаўняльнікі чыгунныя адліваныя і колатыя ТУ BY 700123720.017-2013;
- Тавары народнага спажывання;
- Малыя архітэктурныя формы.