Палац піянераў і школьнікаў (Магілёў)

Магілёў

Палац піянераў і школьнікаў — будынак у Магілёве, размешчаны па праспекце Міру, 23а. Пабудаваны ў 1974 годзе па праекце архітэктараў М. Семяненкі і А. Мельнікава. У будынку размяшчаецца Абласны цэнтр творчасці.

Славутасць
Палац піянераў і школьнікаў
53°54′33″ пн. ш. 30°19′33″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі мадэрнізм[d]
Архітэктар М. Семяненка[d] і А. Мельнікаў[d]
Дата пабудовы 1974 год
Map

Адкрыты ў 1970 годзе як цэнтр пазашкольнай працы з навучэнцамі горада і вобласці. Працаваў пад кіраўніцтвам аддзела народнай адукацыі аблвыканкама, быў цесна звязаны з абласным саветам піянерскай арганізацыі. Меў аддзелы: метадычны, палітыка-масавы, навукі і тэхнікі, мастацкі, ваенна-спартыўны. Станам на 1989 года працаваў 301 кружок, у якіх займалася больш 5,5 тыс. навучэнцаў. Палац праводзіў піянерскія святы, агляды мастацткай самадзейнасці, конкурсы і вечары, аказваў дапамогу школам у камуністычным выхаванні навучэнцаў, сем’ям у развіцці творчых здольнасцяў дзяцей. Атрымалі развіццё цікавыя распачынанні па працоўным і прафесійным выхаванні навучэнцаў (конкурсы «Юны майстар — залатыя рукі», «Юны кулінар», «Ваша слова, эрудыты»). Працавалі музей У. І. Леніна, музей О. Ю. Шміта, клуб інтэрнацыянальнай дружбы, клубы старэйшых піянерважатых «Іскра», «Мелодыя». Звання народнай удастоена дзіцячая студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; звання ўзорных — дзіцячы духавы аркестр, дзіцячы ансамбль песні і танца, эстрадны дзіцячы ўзорны калектыў «Вясёлка».

Архітэктура правіць

 
Клубны корпус

Размешчаны ў паркавай зоне горада на беразе р. Дубравенка. Складаецца з 3 карпусоў (клубны, спартыўны, тэатральны), злучаных паміж сабой пераходамі. Кампазіцыя фасадаў 4-павярховага прамавугольнага ў плане клубнага корпуса заснавана на рытме вялікіх аконных праёмаў, прарэзаных вертыкальнымі рэбрамі. 2-павярховы прамавугольны ў плане спартыўны корпус з гімнастычнай залай і плавальным басейнам вырашаны ў лаканічных формах. Прасторавая кампазіцыя тэатральнага корпуса заснавана на вылучэнні аб’ёму глядзельнай залы; глухія паверхні фасадаў аформлены пілястрамі і невялікімі праёмамі.

Інтэр’еры палаца ўпрыгожаны барэльефнымі пано (клубны корпус), маляўнічым фрызам (тэатральны корпус).

Літаратура правіць

  • Дворец пионеров и школьников // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.