Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь

вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі

Магілёўскі інстытут МУС — дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на першай ступені вышэйшай адукацыі. Створаны ў 1948 годзе як школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпуса галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР, інстытут з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай сістэмы МУС.

Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
(МІ МУС РБ)
альтэрн.: Магілёўскі інстытут МУС Беларусі[1]
Выява лагатыпа
Заснаваны 1948
Тып Дзяржаўны
Рэктар Валерый Мікалаевіч Палішчук[2]
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Магілёў
Юрыдычны адрас Магілёў, вул. Крупскай, 67
Сайт institutemvd.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1948 годзе востра паўстала пытанне аб неабходнасці адкрыцця навучальнай установы па падрыхтоўцы міліцыянераў-транспартнікаў, бо за час Вялікай Айчыннай вайны на яе франтах загінула больш за палову супрацоўнікаў дадзеных падраздзяленняў МУС.

2 красавіка 1948 года па загадзе Міністра дзяржаўнай бяспекі СССР генерал-палкоўніка Абакумава была заснавана Магілёўская школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпусу галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце з тэрмінам навучання 7 месяцаў. Першым начальнікам школы быў прызначаны Ляхаў Васіль Іванавіч.

Пра інстытут правіць

Сярод вядомых выпускнікоў установы адукацыі ёсць два героя Савецкага саюза, якія з’яўляліся ўдзельнікамі ВАВ — Сідараў Пётр Пятровіч і Сарокін Барыс Рыгоравіч. Адзін з самых вядомых выпускнікоў — генерал-палкоўнік юстыцыі Алу Алханаў, які раней займаў пасаду Прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі, у цяперашні час — намеснік міністра юстыцыі Расіі.

Інстытут уваходзіць у лік найбольш прэстыжных навучальных устаноў краіны і займае адно з вядучых месцаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай юрыдычнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для органаў унутраных спраў рэспублікі.

Набор у Магілёўскі інстытут МУС ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:

  • Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі;
  • Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Выпускнікам інстытута прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст» і першае спецыяльнае званне «Лейтэнант міліцыі».

Начальнікі правіць

Зноскі

  1. ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2023. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 2 чэрвеня 2023.
  2. ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2022. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 2 чэрвеня 2023.

Спасылкі правіць