Магілёў (рачны порт)

рачны порт

«Магілёў» — рачны порт у Магілёве, размешчаны ў затоцы на левым беразе Дняпра[1], па адрасе вул. Куцепава, 28. Уваходзіць у структуру РТУП «Беларускае рачное параходства». Порт прызначаны для перапрацоўкі навалачных грузаў. Даўжыня прычальнай лініі — 120 метраў[2].

Вырас на базе прыстані Магілёў, створанай у 1931 годзе адначасова з утварэннем Верхне-Дняпроўскага рачнога параходства. У годзе 1975 годзе перайменавана ў рачны порт 3-га разраду, а ў 1980 — у рачны порт 2-га разраду. У 19701975 гадах створана акваторыя порта, пабудаваны механізаваныя прычалы з канвеернымі лініямі і партальнымі кранамі для выгрузкі грузаў, адміністрацыйна-бытавы корпус, рамонтна-механічная майстэрня, кацельня, гандлёвы комплекс[1].

Порт з’яўляўся высокамеханізаваным транспартным прадпрыемствам Верхне-Дняпроўскага рачнога параходства Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту БССР, заняты ў асноўным пагрузкай, перавозкай і выгрузкай грузаў для будаўнічых і дарожных арганізацый, вёў таксама распрацоўку радовішчаў будаўнічных матэрыялаў у рэчышчы Дняпра. Сярэдняя працягласць эксплуатацыйнага перыяду 220 дзён у годзе[1].

Для выканання работ маюцца[2]:

  • 1 пасажырскі цеплаход;
  • 9 буксірных цеплаходаў праектаў 570 і 730;
  • 16 адзінак несамаходнага флоту праектаў 775, 775А, 187Г і 619А;
  • 1 земмашына;
  • 3 плаўкраны (у т.л. праекта 1451).

На пасажырскіх перавозках эксплуатуецца плаўверанда «Хваля».

Зноскі

  1. а б в Привокзальная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. а б Речной порт Могилев Архівавана 15 жніўня 2018.

Літаратура

правіць
  • Речной порт // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.