Маджапахі́т (індан.: Majapahit) — сярэдневечная дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі з цэнтрам на востраве Ява (12931527 гг.).

Гістарычная дзяржава
Маджапахіт
Герб Сцяг
Герб Сцяг
1293 — 1527

Сталіца Травулан
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Да канца XIII ст. на ўсходзе Явы сфарміраваўся шэраг дзяржаўных утварэнняў, якія фармальна залежалі ад імперыі Шрывіджая, аднак вялі з ёю барацьбу за незалежнасць. Адным з іх было невялікае княства, заснаванае Джаякатвангам, выхадцам з Кедыры ў мясцовасці Маджапахіт вакол сучаснага Травулана. Яго сваяк Радэн Віджая (памёр у 1309 г.) выкарыстаў у 1293 г. паход манголаў на Яву, каб адасобіцца ад Кедыры і Сінгасары. Важную ролю ў умацаванні яго ўлады адыгралі шлюбныя дагаворы з іншымі гаспадарамі Явы і Суматры.

У 1336 г. фактычная ўлада апынулася ў руках ваеннага і палітычнага дзеяча Гаджа Мада (каля 12901364 гг.), які выкарыстаў дынастычны крызіс і сімпатыі фармальнай валадаркі Трыбхуваны для здзяйснення асабістых планаў знешняй экспансіі. Ён падпарадкаваў суседнія раёны Усходняй Явы, Балі, некалькі астравоў на ўсход ад іх, дробныя дзяржавы Паўднёвай Суматры. У 1347 г. ім была заваявана саслабленая Шрывіджая. У 1357 г. Гаджа Мада атрымаў бліскучую перамогу над заходнеяванскай дзяржавай сундаў. У бітве пры Бубаце загінула ўся сям'я сундскіх манархаў. Аднак жорсткасць ваеннага лідара стала зачэпкай для канфлікта з раджам Хаямам Вурукам (13501389 гг.). Гаджа Мада быў адхілены ад улады і памёр пры невядомых абставінах. Тым не менш, ваенная палітыка самога Хаяма Вурука таксама не адрознівалася мяккасцю. У 1377 г. ён жорстка задушыў паўстанне на Суматры, у 1399 г. — у Сінгапуры. Гэта выклікала масавае перасяленне продкаў малайцаў на паўвостраў Малака і пашырэнне сярод іх мусульманскага ўплыву.

Пасля смерці Хаяма Вурука дзяржава была аслаблена новай хваляй дынастычнай барацьбы. У 1474 г. яна аказалася падзеленай на дзве часткі. Гэта спрыяла ўмацаванню Малакскага султаната, які манапалізаваў гандаль з арабамі, Індыяй і Кітаем, а ў канцы XV ст. дамогся адкрыцця для сваіх гандляроў партоў поўначы Явы. На самой Яве таксама пашыраўся ўплыў мусульман. У 1527 г. раджа Маджапахіта быў разгромлены султанам яванскага порта Дэмак. Дзяржава Маджапахіт канчаткова распалася.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць