Маджура
Маджура (анг. Majuro) — сталіца астраўной дзяржавы Маршалавы Астравы, у Ціхім акіяне.
Горад
Маджура
Majuro
| ||||||||||||||||
Насельніцтва — 25 400 чалавек (2004). Пабудаваны на аднайменным атоле, які складаецца з 64 астравоў. Порт, міжнародны аэрапорт. Асноўнае насельніцтва засяроджана на астравах Д-У-Д (Далап-Уліга-Дарэн (Дарыт) (Dalap-Uliga-Darrit) — з поўдня на поўнач, на ўсходнім заканчэнні атола):
Уліга — асноўны дзелавы раён, банкаўскі і турыстычны цэнтр. На востраве Уліга знаходзіцца Каледж Маршалавых астравоў, сярэдняя і пачатковая школы.
Урадавыя ўстановы і старая частка горада знаходзяцца на востраве Далап. На Далапе таксама знаходзяцца некалькі буйных магазінаў.
На востраве Дарэн знаходзяцца, у асноўным, жылыя будынкі, пачатковая і сярэдняя школа. У заходняй частцы атола, у 30 км ад Д-У-Д месціцца паселішча Лаура — расце жылы раён з папулярным пляжам. Сярэдняя школа Маршалавых астравоў знаходзіцца на паўночнай ускраіне Маджура, на востраве Рыта.
Плошча самога атола — усяго 9,7 км², плошча лагуны — 295 км².
Насельніцтва
правіць
|