Мадленская культура

Мадленская культура, культура Мадлен — найбольш позняя палеалітычная культура (15-8 тыс. г. да н.э.), якая змяніла салюстрэйскую і папярэднічала азільскай культуры ранняга мезаліту.

Выяўлена археолагам Г. дэ Мартылье ў 1860 годзе. Назва ад пячоры Мадлен на беразе ракі Везер (дэпартамент Дардонь, Францыя). Пашырана на тэрыторыі Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі і мае шэраг мясцовых разнавіднасцей. У Мадлене пераважалі крамянёвыя разцы, праколкі, скрэблы, касцяныя гарпуны, наканечнікі коп’яў, дроцікі, кап’якідальнікі, жэзлы, іголкі, шылы і інш. Характэрнымі з’яўляюцца разныя выявы на рогу і косці, скульптура з рогу, косці, іклаў маманта, гравіраваныя, мона- і паліхромныя выявы на скляпеннях і сценах пячор. Насельніцтва займалася паляваннем, жыло ў пячорах і жытлах з касцей і шкур. Мадлен адносіцца да эпохі мацярынскага роду.

Тэрміны «Мадлен» і «мадленская эпоха» ўжываюцца і ў шырокім сэнсе для пазначэння заключнага этапу развіцця познапалеалітычнай культуры еўрапейскай прыледавіковай вобласці ад Францыі да Урала.

ЛітаратураПравіць