Мадора
вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Мадо́ра[1] (трансліт.: Madora, руск.: Мадора) — вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.
Вёска
Мадора
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, на рацэ Мадорка.
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1756 годзе як слабада Мядэра ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[2].
У 1924—1954 гадах цэнтр Мадорскага сельсавета. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Кісцянёўскага сельсавета, да 19 верасня 1963 года — у склад Старасельскага сельсавета[3]. Пасля — у складзе Кісцянёўскага сельсавета.
Вядомыя асобы
правіць- Рыгор Паўлавіч Мацвяйкоў (1929—2002[4]) — тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР[4][5].
- Фёдар Уладзіміравіч Стрыкаў (нар. 1947) — ганаровы дарожнік, дэпутат.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 27.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ а б Матвейков Григорий Павлович (25.02.1929-20.01.2002) Архівавана 30 мая 2019. (руск.) // Сайт БДМУ
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 229.
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх