Мадурскі праліў (індан.: Selat Madura), таксама праліў Мадура — праліў у акваторыі Малайскага архіпелага паміж інданезійскімі астравамі Ява і Мадура.

Мадурскі праліў
індан. Selat Madura
Мадурскі праліў — від з яванскага берага, з усходняга прыгарада Сурабаі
Мадурскі праліў — від з яванскага берага, з усходняга прыгарада Сурабаі
Характарыстыкі
Шырыня4,9 км
Размяшчэнне
7°00′04″ пд. ш. 112°40′27″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяЯванскае мора
Раздзяляеастравы Ява і Мадура 
Краіна
Мадурскі праліў (Інданезія)
Мадурскі праліў
Мадурскі праліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У некаторых заходніх і старых інданезійскіх крыніцах можна сустрэць назву Сурабайскі праліў (па горадзе Сурабая, размешчанага на яго яванскім беразе), не прынятую ў афіцыйнай картаграфіі.

Геаграфія

правіць

Злучае акваторыі Яванскага мора і мора Балі. Мінімальная шырыня каля 4,9 км (у раёне паўднёва-заходняга ўскрайку Мадура).

Ва ўсходняй частцы праліва размешчана некалькі дробных астравоў (Камбінг, Гентэнг, Кетапанг, Гілірая, Гілітымур і інш.)