Мадэст Васілевіч Іваноў

(Пасля перасылкі з Мадэст Васільевіч Іваноў)

Мадэст Васілевіч Іваноў (30 сакавіка 1875, Гатчына — 1942, Ленінград) — рускі марскі афіцэр, удзельнік руска-японскай і Першай сусветнай войнаў, савецкі ваенна-марскі дзеяч, контр-адмірал.

Мадэст Васілевіч Іваноў
Дата нараджэння 30 сакавіка 1875(1875-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя і СССР
Род войскаў Расійскі імператарскі флот і Ваенна-марскі флот СССР
Званне Контр-адмірал[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

21 лістапада 1917 года на Першым Усерасійскім з’ездзе маракоў ваеннага флоту, у рабоце якога прымаў удзел У. І. Ленін, быў узведзены ў контр-адміралы, стаўшы, такім чынам, першым савецкім адміралам.

Пасля рэвалюцыі служыў у РСЧФ. Быў начальнікам марскі інспекцыі ВЧК, Пагранічнай флатыліі АГПУ (1924).

Пасля 1925 г. працаваў у гандлёвым флоце, капітан далёкага плавання. Капітан параходаў «Міхаіл Томскі» (1925—1927), «Камянец-Падольск» (1927—1928; 1936—1937), «Чырвонагвардзеец» (1933), «Камілес» (1935—1936), «Варашылаў» (1936), «Анатоль Сяроў» (1938—1939), танкера-цеплахода «Савецкая нафта» (1929), цеплахода-лесавоза «Севзаплес» (1937).

Памёр у блакадным Ленінградзе ў 1942 годзе, пахаваны ў брацкай магіле на Піскароўскіх могілках.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1