Мой Маленькі Поні: Дружба — гэта цуд

Мой Маленькі Поні: Дружба — гэта цуд (англ.: My Little Poni: Friendships Is Magic) — дзіцячы фантазійны анімацыйны серыял, распрацаваны студыямі «Hasbro Studios» і «DHX Media Vancouver». Серыял заснаваны на медыяфраншызе My Little Pony, якая належыць кампаніі Hasbro, што ў першую чаргу спецыялізуецца на стварэнні дзіцячых цацак. Прэм’ера першай серыі адбылася 10 кастрычніка 2010 года на амерыканскім кабельным тэлеканале Hub. Hasbro абрала таленавітую аніматарку Лоран Фауст крэатыўным дырэктарам і выканаўчым прадзюсарам шоу.

Мой Маленькі Поні: Дружба — гэта цуд
Тып animated television series[d]
Жанр дзіцячы тэлевізійны серыял[d], фэнтэзійны тэлесерыял[d], adventure television series[d] і камедыйны тэлесерыял[d]
Стваральнік Лоран Фауст
Сцэнарыст
Кампазітар
Студыя Allspark[d], WildBrain[d] і Panini Group[d]
Краіна
Тэлеканал Hub Network[d] і Discovery Family[d]
…3 2 1 ← My Little Pony[d] і My Little Pony Tales[d]
…5 6 7 → My Little Pony: The Movie[d] і My Little Pony: Pony Life[d]
IMDb ID 1751105
Афіцыйны сайт

Нягледзячы на тое, што серыял ствараўся для дзіцячай аўдыторыі (маленькіх дзяўчынак 3-12 гадоў), ён атрымаў вялікую папулярнасць і сярод іншай узроставай аўдыторыі. Гэтая агульная аўдыторыя дзяцей і дарослых атрымала сацыяльную назву — Броні (ад англ. bronies).

Апісанне правіць

У каралеўстве Эквэстрыя тры віды поні — зямныя, пегасы і аднарогі — жывуць у гармоніі. Твайлайт Спаркл, руплівая аднарожка, адпраўляецца ў Понівіль, каб даведацца пра сяброўства, па патрабаванні валадаркі Эквэстрыі (і яе настаўніцы) прынцэсы Селестыі. Твайлайт і Спайк, яе памочнік-цмок, становяцца блізкімі сябрамі з пяццю іншымі поні — Эплджэк, Рэрыці, Флатэршай, Рэйнбоу Дэш і Пінкі Пай. Поні выяўляюць, што яны прадстаўляюць розныя бакі дружбы, праз магічныя артэфакты, вядомых як Элементы Гармоніі. Яны адпраўляюцца на прыгоды і дапамагаюць іншым у Эквэстрыі і яе ваколіцах, вырашаюць праблемы ў сваіх сяброўскіх адносінах.

Персанажы правіць

  • Твайлайт Спаркл (у рускім дубляжы тэлеканала Карусель — Адвячоркавая Іскарка (руск.: Сумеречная Искорка), сацыяльна наіўная аднарожка, якая любіць чытаць, але напачатку мае цяжкасці з набыццём сяброў.
  • Эплджэк, руплівая зямная поні, яе сям’я трымае ферму.
  • Рэйнбоу Дэш (у рускім дубляжы тэлеканала Карусель — Вясёлка Дэш (руск.: Радуга Дэш), эгаістычная, спартыўная пегаска.
  • Рэрыці, гламурная аднарожка, уладальніца буціка.
  • Флатэршай, нясмелая пегаска, якая любіць жывёл.
  • Пінкі Пай, вясёлая зямная поні, якая любіць ладзіць вечарынкі.

Зноскі