Адкрыць галоўнае меню
Тэрыторыя Мазур пазначана бледна-ружовым колерам

Мазуры (польск.: Mazury, ням.: Masuren) — геаграфічны і гісторыка-культурны рэгіён у паўночна-ўсходняй частцы Польшчы. Ахоплівае тэрыторыю Мазурскага і Ілаўскага Паазер’я, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Вармінска-Мазурскага ваяводства.

ЛакалізацыяПравіць

Мазуры, у адрозненне ад Варміі, ніколі не складалі асобнай адміністрацыйнай адзінкі, ні царкоўнай, ні свецкай, збольшага, менавіта таму немагчыма вызначыць дакладныя гістарычныя межы рэгіёна. Выразныя межы рэгіён мае на паўднёвых участках (мяжуе з Мазовіяй), усходніх (мяжуе з Падляшшам і Сувальшчызнай) і ўздоўж большасці заходніх участкаў (мяжуе з Варміяй і Памераніяй). На астатніх участках рэгіён пераходзіць у Літву і Прусію. Сучаснае ўжыванне тэрміна Мазуры больш шырокае (турыстычнае) — Мазурамі называюць усю паўночна-ўсходнюю Польшчу, багатую на розныя водныя аб’екты — рэкі і азёры.

НасельніцтваПравіць

Мазуры — гэта тэрыторыя рассялення этнаграфічнай группы насельніцтва паўночна-ўсходняй часткі сучаснай Польшчы — мазураў, ад якіх і паходзіць назва краю. Жыхары Мазур, у адрозненне ад суседняй Варміі, у перыяд да Другой сусветнай вайны былі ў асноўным пратэстантамі, а дакладней — лютэранамі. Падчас Рэфармацыі і ўзнікла галоўнае адрозненне рэгіёну — вера, якая стала галоўнай адметнай рысай насельніцтва, якое пражывала ў Прусіі.

ПрыродаПравіць

Ландшафт рэгіёна сфарміраваўся каля 15-14 тыс. год таму падчас апошняга ледавіка. Самай высокай кропкай Мазур з’яўляецца Дылеўская гара — 312 метраў над узроўнем мора. Буйнейшымі азерамі краю з’яўляюцца Снярдвы — самае вялікае возера ў сучаснай Польшчы (113,8 м²).

ТурызмПравіць

Турыстычнай славутасцю рэгіёна з’яўляецца поле Грунвальдскай бітвы, на якім у 1410 г. польска-літоўскія войскі разграміла крыжакоў.

Сетка рэк і суднаходных каналаў, якія злучаюць шматлікія азёры, з’яўляецца прывабным месцам для аматараў воднага спорту, яхтынга і актыўнага адпачынку. Многія азёры ідэальна падыходзяць для падводнага плавання.

СпасылкіПравіць