Мазырская мужчынская гімназія
Мазырская мужчынская гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Мазыры. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.

Гісторыя
правіцьМазырская мужчынская гімназія адкрыта ў кастрычніку 1859 года. Спачатку мела 1—3-і класы, у 1860 годзе адкрыты 4—6-ы, у 1861 годзе — 7-ы (выпускны) класы. Больш за 90 % гімназістаў — дзеці дваран і чыноўнікаў. Выкладанне вялося на польскай, з 1864 года — на рускай мове. З 1865 года класічная гімназія. Выкладаліся: Закон Божы, руская мова і славеснасць, лацінская, грэчаская, французская, нямецкая мовы, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, гісторыя, геаграфія, чыстапісанне і інш. Пры гімназіі з 1864 года існавала нядзельная школа для навучання чытанню, пісьму і арыфметыцы ўсіх гараджан незалежна ад веравызнання і ўзросту. Да 1874 года ў падпарадкаванні дырэкцыі гімназіі быў 4-класны прыватны жаночы пансіён. У 1874 годзе гімназія пераўтворана ў 4-класную, з 1876 — у 6-класную прагімназію, якая ў 1910 годзе рэарганізавана ў 8-класную гімназію. Падрыхтавана больш за 1000 выпускнікоў. Існавала да 1918 года.
Вядомыя навучэнцы
правіць- Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867—1934) — гісторык і этнограф.
- Аляксандр Рафаілавіч Кугель (1864—1928) — рускі і савецкі тэатральны крытык.
- Сяргей Епіфанавіч Палуян (1890—1910) — беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец.
- Эдвард Каралевіч Пякарскі (1858—1934) — беларускі этнограф, географ, фалькларыст.
- Фёдар Стравінскі (1843—1902) — оперны спявак.
Літаратура
правіць- В. С. Болбас (мужчынская гімназія), А. Ф. Самусік. Мазырскія гімназіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- Мазырская мужчынская гімназія на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»