Мазырская прыватная жаночая прагімназія

Мазырская прыватная жаночая прагімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Мазыры. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.

Гісторыя

правіць

Мазырская прыватная жаночая прагімназія заснавана 18 ліпеня 1908 года на базе прыватнага жаночага вучылішча 1-га разраду, мела 5 асноўных і 1 падрыхтоўчы класы (у 1909 адкрыты 6-ы, у 1910 — 7-ы класы). Утрымлівалася А. Тадароўскай-Еўдакімавай за кошт платы за навучанне. Працавалі 3 законанастаўнікі і 9 выкладчыкаў з Беластоцкага інстытута, Мінскай духоўнай семінарыі, Пецярбургскіх і Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў. Выкладаліся: руская мова і літаратура, матэматыка, чыстапісанне, прыродазнаўства, французская і нямецкая мовы, рукадзелле, маляванне, спевы. У 1908 годзе было 146 навучэнак. Закрыта ў 1913 годзе.

Літаратура

правіць