Майкл Эліс Дэбейкі
Майкл Эліс Дэбейкі (анг. Michael Ellis DeBakey; 7 верасня 1908 — 11 ліпеня 2008) — амерыканскі кардыяхірург, выдатны спецыяліст у галіне хірургіі.
Майкл Эліс Дэбейкі | |
---|---|
англ.: Michael Ellis DeBakey | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 2008[3][1][…] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | кардыяхірург, выкладчык універсітэта, хірург |
Навуковая сфера | кардыяхірургія[d] |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000) прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (1963) прэмія Гарацыа Элджэра[d] (1967) honorary doctor of Louis Pasteur University[d] (25 ліпеня 1991) Maxwell Finland Award[d] (1992) медаль Мендэля[d] (2001) |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 7 верасня 1908 г у горадзе Лейк-Чарлз (штат Луізіяна), у мараніцкай ліванскай сям'і імігрантаў Шакера і Рахіджы Дабагі (пазней англіфікавала сваё прозвішча ў Дэбейкі).
Пасля заканчэння школы ён паступае ва ўніверсітэт Тулейна, адзін з вядучых ВНУ Новага Арлеана. У той час там працуюць такія вядомыя хірургі як Альтан Ошнер і Рудольф Матас. Інтэрнатуру і ардынатуру праходзіць там жа — у шпіталі Міласэрнасці. Працягвае навучанне ў Страсбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам Рэнэ Лерыша, універсітэце Гайдэльберга пад кіраўніцтвам Марціна Кіршнера. Гэтыя два вялікія хірургі шмат у чым вызначылі яго далейшы лёс.
Вярнуўшыся ва ўніверсітэт Тулейна, Майкл Дэбейкі служыць на медыцынскім факультэце з 1937 па 1948 год. Ва ўзросце 23 гадоў ён вынаходзіць ролікавую помпу — асноўную частку вялікай колькасці медыцынскіх прыбораў, такіх як апарат штучнага кровазвароту, апарат штучная нырка, інфузамат. У тыя ж гады вынайшаў іголку для пералівання крыві, заціск для каластам, іглатрымальнік для сасудзістага шва. Разам са сваім кіраўніком Альтанам Ошнерам Дэбейкі ўпершыню высунуў здагадку аб ўзаемасувязі курэння з развіццём рака лёгкіх, здагадка, што было пацверджана пазней.
У гады II Сусветнай вайны яго прыцягваюць у аддзел хірургаў-кансультантаў генеральнага штаба арміі ЗША. У 1945 годзе ўзначальвае гэты аддзел. Дэбейкі працаваў у Еўропе, дзе ўдзельнічаў у распрацоўцы прынцыпаў рэабілітацыі ветэранаў пасля вайны.
Зноскі
- ↑ а б Michael DeBakey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michael DeBakey // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/aponline/us/AP-Obit-DeBakey.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123681162 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ NNDB — 2002.