Майкл Оўэн
Майкл Джэймс Оўэн (англ.: Michael James Owen; 14 снежня 1979 года, Чэстэр, Англія) — англійскі футбаліст, гуляў на пазіцыі нападніка. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (1998—2008), за якую дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў і 59 дзён. Займае чацвертае месца ў спісе бамбардзіраў зборнай Англіі па футболе, забіўшы за яе 40 галоў. Оўэн ёсць адзіны ігрок зборнай Англіі, які забіваў галы на чатырох чэмпіянатах, гэта значыць двух чэмпіянатах Еўропы і двух чэмпіянатах свету.
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Майкл Джэймс Оўэн | ||||||||||||||||||
Мянушкі | Залаты хлопчык, Магутнае мышаня | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 снежня 1979[1][2] (45 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 173 | ||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ера
правіцьУ снежні 1996 года ва ўзросце 17 гадоў Майкл падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Ліверпулам». Раней, у тым жа годзе ён паспяхова выступаў за юнацкую каманду гэтага мерсысайдскага клуба, выйграўшы з ім Кубак Англіі сярод юніёраў. Ужо тады ў Англіі Майкл лічыўся адным з самых перспектыўных футбалістаў-юнакоў у краіне.
Зборная
правіцьПасля бліскучага сезону Майкл Оўэн быў уключаны ў заяўку зборнай Англіі на чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі.
Асабістае жыццё
правіцьМайкл Оўэн нарадзіўся ў сям'і прафесійнага футбаліста Тэры Оўэна, які выступаў за «Эвертан». яго сям'я ёсць даволі вялікай, у яго два браты — Тэры і Эндру, і дзве сястры — Карэн і Лэслі. Оўэн жанаты на сваёй сяброўцы дзяцінства Луізе Бонсал, з якой пазнаёміўся яшчэ ў школе. Ён выхоўвае з ёй чацвярых дзяцей: дачок Джэму Роўз, Эмілі і Джэсыку, і сына Джэймса Майкла.
Дасягненні
правіць- Уладальнік Кубка Англіі: 2001
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2001, 2003
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2001
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2001
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2001
- Чэмпіён Англіі: 2011
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі: 2010
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2010
Крыніцы
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
- ↑ Michael Owen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт іграка Архівавана 23 студзеня 2021.
- Профіль на сайце «Манчэстэр Юнайтэд»
- Профіль на сайце «Ліверпула» Архівавана 3 верасня 2011.