Майкл Сміт (англ.: Michael Smith; 26 красавіка 1932, Блэкпул, Вялікабрытанія — 4 кастрычніка 2000, Ванкувер, Канада) — канадскі біяхімік англійскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1993), якую ён падзяліў з Кэры Мулісам. Член Канадскага каралеўскага таварыства (1981), Лонданскага каралеўскага таварыства (1986), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996). Доктар філасофіі (1956).

Майкл Сміт
Michael Smith
Michael Smith cropped.jpg
Дата нараджэння 26 красавіка 1932(1932-04-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2000(2000-10-04)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, біяхімік, выкладчык універсітэта, генетык
Навуковая сфера малекулярная біялогія, біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як вынаходнік сайт-накіраванага мутагенеза
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па хіміі (1993)
Commons-logo.svg Майкл Сміт на Вікісховішчы

Біяграфія і навуковая працаПравіць

Майкл Сміт нарадзіўся ў англійскай горадзе Блэкпуле 26 красавіка 1932 г. У 1950 годзе паступіў ва Манчэстэрскі ўніверсітэт, там жа ў 1956 годзе зрабіў дысертацыю. Пасля абароны дысертацыі Сміт адправіўся ва Універсітэт Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы, дзе і прапрацаваў усё жыццё да сваёй смерці ў 2000 годзе. У 1987—1995 гг. быў дырэктарам створанай ім Лабараторыі біятэхналогій. З 1997 г. дырэктар Канадскага інавацыйнага фонду.

Майкл Сміт працаваў у галіне малекулярнай біялогіі, вынайшаў сайт-накіраваны мутагенез пры дапамозе алігануклеатыдаў, які надзвычай шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай біялогіі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць