Маймуна Амаду Мурашка

Маймуна Дзіка (сапр. імя Маймуна Амаду Мурашка; у дзявоцтве Дзіка; нар. 28 мая 1980 года, Ленінград) — беларуская артыстка, скрыпачка, педагог, былая канцэртмайстар (першая скрыпка[1]) Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (2003—2009 гг). Прадстаўніца ад Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне 2015 (у дуэце з Юзары; песня «Time»).

Маймуна
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Маймуна Амаду Мурашка
Дата нараджэння 28 мая 1980(1980-05-28) (43 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, скрыпачка, педагог
Інструменты скрыпка
Жанр класічны красовер
Псеўданімы Maimuna
Супрацоўніцтва Uzari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Маці родам з Беларусі, бацька — з Малі. Пасля нараджэння Маймуны бацькі пераехалі ў Малі. Ва ўзросце чатырох гадоў Маймуна пераехала да бабулі ў Магілёўскую вобласць, дзе вучылася ў музычнай школе[2].

У 1999 годзе скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў і ў далейшым Музычную акадэмію ў Мінску, затым кансерваторыю. Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі. Была канцэртмайстрам і першай скрыпкай Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкина (2003 год).

Сольную кар'еру пачала ў 2009 годзе. У 2012 годзе выступала на «Славянскім базары» ў Віцебску з песняй «Queen of Africa». У 2014 годзе выпусціла альбом «Snowtime».

У 2015 годзе разам з Юзары прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», але ў фінал конкурсу не патрапіла[3].

Узнагароды правіць

  • 1990 год — лаўрэат міжнароднага конкурсу «Юны віртуоз» (Кіеў, Украіна)
  • 1995 год — уладальнік Гран-пры (у складзе камернага ансамбля) міжнароднага конкурсу (Смаргонь, Рэспубліка Беларусь)
  • 1996 год — дыпламантка міжнароднага конкурсу «Музыка надзеі»
  • 1999 год — стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Зноскі

  1. Вспоминая свой бал выпускной. Советская Белоруссия. Праверана 18 чэрвеня 2005.(недаступная спасылка)
  2. Маймуна Амаду Мурашко. ESC 2015. Eurovision Knowledge. Праверана 11 студзеня 2015.
  3. We have our first ten finalists(англ.)