Майнгард III (ням.: Meinhard III.; 9 лютага 1344, Ландсгут, Баварыя — 13 студзеня 1363, Меран, Ціроль) — граф Ціроля і герцаг Верхняй Баварыі ў 1361 года з дынастыі Вітэльсбахаў.

Майнгард III
ням.: Meinhard III.
Сцяг герцаг Верхняй Баварыі
1361 — 1363
Сумесна з Маргарыта Маўльташ (1361 — 1363)
Папярэднік Людвіг V
Пераемнік Верхняя Баварыя была падзелена паміж Баварска-Ландсгуцкім і Баварска-Штраўбінгскім герцагствамі.
Сцяг граф Ціроля
1361 — 1363
Сумесна з Маргарыта Маўльташ (1361 — 1363)
Папярэднік Людвіг V
Пераемнік Рудольф IV
Нараджэнне 9 лютага 1344
Смерць 13 студзеня 1363 (18 гадоў)
Род Вітэльсбахі
Бацька Людвіг V
Маці Маргарыта Маўльташ[d]
Жонка Маргарыта Аўстрыйская[d][1]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Майнгард III быў сынам Людвіга V, герцага Баварыі, і Маргарыты Маўльташ, графіні Ціроля. Па матчынай лініі ён з’яўляўся апошнім прадстаўніком Гарыцка-Цірольскага дому.

У 1361 годзе, пасля смерці свайго бацькі, Майнгард III узышоў на прастол Верхняй Баварыі і стаў суправіцелем сваёй маці ў Ціролі. Паколькі Майнгард быў яшчэ маладым, вялікі ўплыў на яго аказвалі яго дзядзькі, герцагі Ніжняй Баварыі. Яго кіраванне, аднак, працягвалася нядоўга: у 1363 годзе Майнгард III нечакана памёр у сваёй цірольскай сталіцы.

Смерць сына падштурхнула графіню Маргарыту саступіць настойлівым патрабаванням аўстрыйскага герцага Рудольфа IV Габсбурга. Яна адраклася ад цірольскага прастола на яго карысць і, такім чынам, Ціроль увайшоў у склад Аўстрыйскай манархіі. Спробы Стэфана II, герцага Ніжняй Баварыі, сілай вярнуць графства Вітэльсбахам не ўвянчаліся поспехам: аўстрыйцы нанеслі паражэнне баварскім войскам, і Стэфан II быў вымушаны абмежавацца далучэннем верхнебаварскіх уладанняў Майнгарда II, прызнаўшы Ціроль уласнасцю Габсбургаў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць

Riedmann J. Meinhard III.(ням.) // Neue Deutsche Biographie. — 1990. — Т. 16. — С. 669.