Майсей Іосіфавіч Калмановіч

Майсе́й Іо́сіфавіч Калмано́віч (1888, сяло Рыбінскае, Енісейская губерня27 лістапада 1937, Масква) — рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржбанка СССР, Народны камісар збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР.

Майсей Іосіфавіч Калмановіч

Нараджэнне 1888
Смерць 27 лістапада 1937(1937-11-27)[1]
Партыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскага купца. У 1904 годзе ўступіў у Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З 1912 працаваў прыказчыкам. У 1914 годзе быў прызваны ў армію. У ліпені 1917 года выйшаў з партыі эсэраў і ўступіў у РСДРП(б).

Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі быў начальнікам Мінскага гарнізона, членам бюро ВРК Заходняга фронту, членам Паўночна-Заходняга абкама РСДРП(б), камісарам харчовага аддзела Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах).

З 31 снежня 1918 года і да 4 сакавіка 1919 года быў намеснікам Старшыні Прэзідыума ЦБ КП(б) Беларусі, з лютага 1919 года — намеснікам Старшыні ЦВК ССРБ. З 28 лютага 1919 года быў прызначаны народным камісарам харчавання ССР Літвы і Беларусі.

У жніўні 1919 — красавіку 1920 старшыня асобай харчовай камісіі Заходняга фронту. Пасля заканчэння савецка-польскай вайны ў 1920 годзе быў прызначаны намеснікам наркама харчавання УССР.

У 19211922 старшыня сібірскага харчовага камітэта, член Сібірскага рэвалюцыйнага камітэта, затым у 19221923 зноў намеснік наркама харчавання УССР.

У 1923 прызначаны наркамам харчавання РСФСР і намеснікам наркама харчавання СССР. Пасля ліквідацыі Наркамата харчавання ў 19241927 гг. М. І. Калмановіч быў членам праўлення «Сахаротрест», у 19271928 — Промбанк, у 19281929 — «Зернотрест».

У снежні 1929 года прызначаны на пасаду намесніка народнага камісара земляробства СССР. У 19271930 член ЦКК УКП(б). У 1928 член калегіі і кіраўнік групы Наркамата рабоча-сялянскай інспекцыі СССР. У 1930 годзе прызначаны Старшынёй Дзяржбанка СССР. У 19301937 гг. — кандыдат у члены ЦК УКП(б). У 1934 годзе вызвалены ад абавязкаў Старшыні Праўлення Дзяржаўнага банка СССР. Прызначаны наркамам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР.

11 красавіка 1937 года Калмановіч зняты з пасады наркама, а 11 чэрвеня арыштаваны. 27 лістапада 1937 года асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па абвінавачванні ў шкодніцтве, тэрарызме і контррэвалюцыйнай дзейнасці. Расстраляны 27 лістапада 1937 года. Пахаванне на Данскіх могілках, магіла 1. Рэабілітаваны ВКВС СССР у 1956 годзе.

Асабістае жыццё

правіць

Быў жанаты.

У 1930-я гады жыў у Маскве па адрасе: вуліца Герцэна, дом № 47, кв. 55.

Зноскі

  1. Калманович Моисей Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

правіць

Выкарыстаны матэрыялы сайта Банка Расіі. Дазвол на выкарыстанне.