Майсей Абрамавіч Сягаль
Майсе́й Абра́мавіч Сяга́ль (1891, мясцечка Шаўлі, Ковенская губерня — 1945) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1925—1928 гг. наркам юстыцыі і пракурор БССР[1].
Майсей Абрамавіч Сягаль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Язэп Адамовіч | ||||||
Папярэднік | Адольф Гетнер | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сташэўскі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Язэп Адамовіч | ||||||
Папярэднік | Адольф Гетнер | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сташэўскі | ||||||
Нараджэнне |
1891 |
||||||
Смерць | 1945 | ||||||
Партыя | УКП(б) (1918) | ||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыў камерцыйнае вучылішча ў г. Рызе, поўны курс юрыдычнага факультэта ветэрынарнага інстытута, экстэрнам — эканамічны факультэт політэхнічнага інстытута.
У гады Першай сусветнай вайны аж да Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў ветэрынарным урачом.
Пасля рэвалюцыі быў намеснікам старшыні ваеннага трыбунала Каўказскага фронту і Каўказскай арміі, першым пракурорам Маскоўскай ваеннай акругі[2], ваенным пракурорам Вярхоўнага суда РСФСР, пракурорам пры Наркамюсце РСФСР.
Рашэннем ЦВК БССР ад 6 красавіка 1925 года прызначаны пракурорам Беларускай ССР, з 16 красавіка — наркам юстыцыі БССР, вызвалены ад займаемых пасад 7 чэрвеня 1928 года.
У 1927—1928 гадах — дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, займаў пасаду намесніка дэкана факультэта права.
З чэрвеня 1928 года быў дэканам арганізаванага факультэта савецкага права Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 20 красавіка 1929 года выконваў абавязкі рэктара КДУ. З 29 мая 1929 года быў зацверджаны рэктарам КДУ, адначасова займаў пасаду дэкана факультэта савецкага права. У лютым 1930 года быў вызвалены з пасады рэктара.
Пасля ён быў на пасадзе рэктара ўніверсітэта ў Ташкенце, кіраваў трыма ВНУ ў Маскве ў другой палове 1930-х гадоў[3]. Пасля працаваў дырэктарам упраўлення Пяцігорскага курорта.
Асабістая справа члена УКП(б) Майсея Абрамовіча Сягаля была пагашаная Стаўрапольскім АК УКП(б) 21 жніўня 1945 года па прычыне смерці.
Зноскі
- ↑ История в лицах(руск.) // Юстыцыя Беларусі. — 2009. — № 2. — С. 17. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
- ↑ Военный трибунал Московского военного округа
- ↑ Яновский О., Назаренко А. «Университетские страницы» прокурора(руск.) // Беларуская думка. — 2012. — № 10. — С. 76—83.
Спасылкі
правіць- Казанский университет. Ректоры университета Архівавана 1 мая 2017. (руск.)
- Яновский О. А. , Назаренко А. М. М. А. Сегаль: «Дело» наркомюста и прокурора республики в контексте политических процессов 1920 — 1930-х гг. и становление советского выcшего образования(руск.) // Российские и славянские исследования : науч. сб. / редкол. : А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.].. — Мн.: БГУ, 2012. — В. 7. — С. 159-179. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2018.