Майсей Анісімавіч Хазанаў

Майсей Анісімавіч Хазанаў (22.12.1887 (03.01.1888), Вільня — 21 снежня 1964) — беларускі вучоны ў галіне неўрапаталогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар (кафедра нервовых і нейрахірургічных хвароб).

Майсей Анісімавіч Хазанаў
Дата нараджэння 22 снежня 1887 (3 студзеня 1888)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1964(1964-12-21) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец, урач, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера неўрапаталогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1934)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і рабочых. Вучань ў друкарні, у 1901—1902 гадах — кур’ер, канторшчык, у 1902—1907 гадах эміграваў у Швейцарыю, працаваў на фабрыцы, адначасова вучыўся (1907—1913); скончыў медыцынскі факультэт Бернскага ўніверсітэта (1913). Урач, асістэнт клінікі ўнутраных і нервовых хвароб Бернскага ўніверсітэта (1913—1915). Ваенны ўрач у Мінску, Смаленскім ваенным шпіталі, інжынернай дружыне на Заходнім, Румынскім франтах (1915—1918). Урач, загадчык аддзялення бальніцы ў Бабруйску, загадчык Бабруйскага павятовага аддзела аховы здароўя (1918—1924). Ардынатар, асістэнт клінікі нервовых хвароб медыцынскага факультэта БДУ (1924—1930); дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута (1930—1933), адначасова намеснік дырэктара інстытута па вучэбнай рабоце (1931—1932); дырэктар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1932—1933); прысвоена вучонае званне прафесара (1933). Прафесар кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута (1933—1934), адначасова намеснік дырэктара інстытута па навуковай частцы, загадчык аддзела падрыхтоўкі кадраў; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук (1934). Дырэктар Віцебскага медыцынскага інстытута і загадчык кафедры нервовых хвароб (1934—1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны інспектар-кансультант, начальнік лячэбнага аддзела эвакуацыйнага пункта Уральскай ваеннай акругі ў Чалябінску (1941—1944). Загадчык кафедры нервовых хвароб Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1958).

Навуковая дзейнасць

правіць

Вучань акадэміка М. Б. Кроля. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны праблемам нейраінфекцый, нейраінтаксікацый, пухлін нервовай сістэмы.

Працаваў над праблемай поліяміэліту, упершыню ў СССР даў яго апісанне, распрацаваў метады лячэння («Эпідэмія поліяміэліту ў Беларусі» 1926; «Некаторыя дадзеныя пра дзіцячы эпідэмічны паралюш у БССР», 1938; «Аб лячэнні поліяміэліту», 1951).

Прапанаваў арыгінальны метад лячэння поліяміэліту бацькоўскай крывёю. Сааўтар дапаможнікі для практычных лекараў «Эпідэмічны дзіцячы паралюш», 1948, 1957; аўтар шэрагу брашур для насельніцтва пра поліяміэліт. Упершыню апісаў эпідэмічны энцэфаліт у БССР, працаваў над пытаннямі яго эпідэміялогіі, клінікі («Клешчавы энцэфаліт і некаторыя іншыя вірусныя нейраінфекцыі ў Беларусі», 1949)

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць