Майсей Залманавіч Бераў

Майсе́й За́лманавіч Бе́раў (23 снежня 1909, Веліж[1] — 2003[2], Мінск) — беларускі кінааператар, кінадакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967)[1].

Майсей Залманавіч Бераў
Дата нараджэння 10 снежня 1909(1909-12-10) (114 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 2003(2003-04-21) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, кінааператар
Кар’ера 19421974
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 12692329

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні (цяпер — адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна Смаленскай вобласці).

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1934)[1]. Вядомы сваімі акварэлямі. За 44 гады працы ў беларускім кіно (1934-78) зняў шмат вядомых дакументальных фільмаў: «Помнікі Беларусі», «Белавежская пушча», «Глобус Напалеона», «Вясновыя мелодыі», «Соль зямлі», «Працаўнікі лесу», «ЧП у горадзе», «Мікалай Судзілоўскі», «Гадзіна цішыні» (пра мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулю). Сярод яго прац, такія поўнаметражныя кінастужкі, як «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой  (руск.)» (1942), «Савецкая Беларусь» (1949) і іншыя. Падчас 2-й сусветнай вайны — кінааператар на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[1]. Яго кадры ваенных гадоў былі выкарыстаны ў кінаэпапее «Вялікая Айчынная  (руск.)»[1]. У фільме «Хлопчык і цапля» быў сааўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аператарам[1].

Фільмаграфія правіць

Фільмы Берава розныя па жанрам: рэпартажныя, лірычныя, відавыя, кінапартрэты, навукова-папулярныя і г. д. Для кіначасопісаў болей за 2500 сюжэтаў[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Беров Моисей Залманович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
  2. Сводный электронный каталог библиотек Беларусии. (руск.)
  3. Энциклопедия отечественного кино(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць