Адкрыць галоўнае меню

Майскі пераварот (Польшча)

(Пасля перасылкі з Майскі пераварот, Польшча)

Ма́йскі пераваро́т у По́льшчы (польск.: Przewrót majowy, zamach majowy, pucz majowy) — збройны захоп улады ў Польшчы, выкананы 12 мая15 мая 1926 г. у Варшаве маршалам Юзафам Пілсудскім. Прычынай перавароту была палітычная і эканамічная сітуацыя ў краіне, якая пагаршалася. Непасрэднай прычынай лічылася серыя кабінетных крызісаў у 1925-1926 гг.

Майскі пераварот
Przewrót majowy
Piłsudski May 1926.jpg
Пілсудскі бярэ ўладу ў свае рукі
Дата 1215 мая 1926
Месца Варшава, Польшча
Вынік Перамога Санацыі
Праціўнікі
Санацыя і лаяльныя ёй часці арміі, міліцыя ППС Урад і лаяльныя яму часці арміі
Камандуючыя
Маршал Юзаф Пілсудскі Прэзідэнт Станіслаў Вайцяхоўскі,
Прэм'ер-міністр Вінцэнты Вітас
Сілы бакоў
12 000 6000 — 8000
Агульныя страты
Ваенныя страты: 215
Грамадзянскія страты: 164
Ваенныя і грамадзянскія паранены: 920
Усяго: 1,299
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Польская эканоміка апынулася разбуранай. Гіперінфляцыя распальвала грамадскае хваляванне, і ўрад быў няздольны знайсці хуткі спосаб пераадолення ўзрасталага беспрацоўя і эканамічнага крызісу. Саюзнікі і прыхільнікі Пілсудскага неаднаразова прасілі, каб ён вярнуўся ў палітыку, і ён пачаў ствараць новую палітычную сілу, якая абапіралася на былых сяброў Польскіх легіёнаў і Польскай ваеннай арганізацыі, а таксама на некаторых левых і частку інтэлігенцыі. У 1925 годзе, пасля таго як некалькі ўрадаў на працягу кароткага часу змянілі адзін аднаго, і палітычная сітуацыя станавілася ўсё больш хаатычнай, Пілсудскі пачаў адкрыта крытычна ставіцца да ўрада, і ўрэшце зрабіў заяву-патрабаванне адстаўкі кабінета Вінцэнтыя Вітаса[1].

Дзякуючы садзейнічанню ваеннага міністра Люцыяна Жалігоўскага пад відам манеўраў у маі 1926 года ў ваколіцах Рэмбертава былі сцягнуты верныя Пілсудскаму часткі.

Атака паўстанцаў на алеі Іерусалімскай у Варшаве

12 мая 1926 года часткі Пілсудскага рушылі на Варшаву. Пасля трохдзённых баёў у Варшаве, падчас якіх загінулі 379 чалавек і больш за 900 былі паранены, Пілсудскі авалодаў сітуацыяй і правёў радыкальныя змены ў кіраванні. Ён заняў пасады ваеннага міністра і генеральнага інспектра ўзброеных сіл[2].

31 мая 1926 года Пілсудскі абраны прэзідэнтам Польшчы, аднак адмовіўся ад пасады. Пры паўторным галасаванні прэзідэнтам, паводле рэкамендацыі Пілсудскага, быў абраны Ігнацы Масціцкі. Фарміраванне новага ўрада фактычна легалізавала пераварот. У гісторыі Польшчы пачаўся перыяд кіравання палкоўнікаў», таму што асяроддзе Пілсудскага складалася галоўным чынам з дзеючых афіцэраў ці ветэранаў Польскай арміі[3].

Пераварот прывёў да 13-гадовага аўтарытарнага праўлення ўрада санацыі, які быў зрынуты толькі з выбухам Другой сусветнай вайны. У цэлым рэжым Пілсудскага насіў правацэнтрысцкі, кансерватыўна-патэрналісцкі характар, накіраваны на аднаўленне маральных каштоўнасцей грамадства аўтарытарнымі метадамі (што збліжала яго з рэжымам «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі 1970-x). На зыходзе свайго кіравання, у красавіку 1935 года, урад Пілсудскага забяспечыў прыняцце так званай красавіцкай Канстытуцыі, якой карыстаўся Польскі ўрад у выгнанні ў гады Другой сусветнай вайны.

Вынікі перавароту для Заходняй БеларусіПравіць

Пасля прыходу да ўлады Пілсудскага ўзмацніўся ціск на заходнебеларускі рух, на беларускую школу, беларускіх ксяндзоў. Улады арыштоўвалі палітычных дзеячаў, закрывалі беларускія школы, гімназіі, сталі арыштоўваць актывістаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 годзе санацыйны ўрад афіцыйна забараніў БСРГ. 3 лютага 1927 у Косаве паліцыяй была расстраляная пракамуністычная дэманстрацыя.

Пазнейшым вынікам стала стварэнне Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагеру[4].

Зноскі

  1. Urbankowski, Bohdan (1997). Józef Piłsudski: Marzyciel i strateg 1-2. Warsaw: Wydawnictwo ALFA. ISBN 978-83-7001-914-3. vol. 1, pp. 341-46.(польск.) 
  2. Roszkowski, Wojciech (1992). Historia Polski 1914—1991 (in Polish). Warsaw: Wydawnictwo Naukowe PWN. ISBN 978-83-01-11014-7. p. 53. (польск.) 
  3. Гісторыя Польшчы. Юзаф Пілсудскі прыходзіць да ўлады
  4. Міхась Скобла. Санацыя // Радыё «Свабода»

СпасылкіПравіць