Макакі

(Пасля перасылкі з Макака)

Макакі[1] (Macaca) — род прыматаў з сямейства мартышкавых, які складаецца з 21 віду, з якіх амаль усе жывуць у Азіі. З'явіліся 5-1 млн гадоў таму.

Макакі

Магот
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macaca Lacépède, 1799


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180097
NCBI  9539
EOL  41559
FW  40869

Распаўсюджанне правіць

Арэал макак распасціраецца ад Афганістана да Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама да Японіі. Асаблівай разнастайнасцю відаў адрозніваецца востраў Сулавесі, дзе пражываюць шэсць эндэмічных відаў макак. Адзіным прадстаўніком сямейства, які сустракаюцца за межамі Азіі, з'яўляецца магот, які жыве ў Паўночнай Афрыцы і ў Гібралтары.

Макакі сустракаюцца ў разнастайных месцах пражывання — ад трапічных лясоў да горных мясцовасцяў. Японскі макак жыве ў заснежаных горах Японіі і за выключэннем чалавека з'яўляецца найбольш паўночным прыматам. Некаторыя віды, напрыклад макакі-рэзусы, у вялікай колькасці жывуць нават у гарадах.

Апісанне правіць

Макакі — прыматы сярэдняй велічыні з моцным тулавам і моцнымі канечнасцямі. Іх густая поўсць афарбаваная ў шэра-карычневы колер, аднак часам бывае і чорнай. На даўгаватай мордзе валасяны полаг адсутнічае. У некаторых відаў на галаве маюцца прыкметныя «шапкі» альбо своеасаблівыя бароды. Істотнай адметнай прыкметай з'яўляецца даўжыня хваста: у маготаў ён цалкам адсутнічае, у некаторых відаў ён куртаты, а ў астатніх амаль такі ж доўгі, як усё тулава. Велічыня цела ў макак дасягае 80 см, а вага — ад 6 да 15 кг. Самцы ў сярэднім у два разы цяжэйшыя за самак.

Зноскі

  1. Напісанне Макакі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.526