Макараўскі сельсавет
Мака́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Макараўка.
Макараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Горацкі раён |
Уключаў | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Макараўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1987 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чашніцкі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чашнікі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Макараўка, сельсавет перайменаваны ў Макараўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Горацкага (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка) і Саўскага (8 населеных пунктаў: вёскі Вішня, Красуліна, Куртасы, Лугіны, Паташы, Філіпава, Шырокія і Юркава) сельсаветаў[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.