Макбет (фільм, 1971)

фільм, 1971

«Макбет» (англ.: Macbeth), таксама «Трагедыя Макбета» (англ.: The Tragedy of Macbeth) — гістарычны драматычны фільма 1971 года рэжысёра Рамана Паланскага, шосты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй аднайменнай трагедыі[en] Уільяма Шэкспіра, адаптацыяй п’есы займаліся Раман Паланскі і Кенет Тайнен[en]. Галоўныя ролі выканалі Джон Фінч[en], Франчэска Аніс[en], Марцін Шоу[en] і іншыя[1].

МакбетM:
англ.: Macbeth
Жанр драматычны фільм і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Playboy
Працягласць 140 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 1971
IMDb ID 0067372

Сюжэт правіць

Макбет і Банка, два военачальнікі арміі Дункана, караля Шатландыі, вяртаюцца з пераможнай кампаніі. На пясчанай раўніне яны сустракаюць трох вядзьмарак. Ведзьмы прадказваюць Макбету, што ён будзе каралём. Каб дабіцца прастола, Макбет пры дапамозе сваёй жонкі забівае кіруючага караля Дункана, а ўсе падазрэнні падаюць на прыслугу.

У далейшым, ужо будучы каралём, Макбет зноў бачыць трох вядзьмарак, але зараз яны робяць перасцерагальныя прадказанні аб тым, што ён страціць уладу. Гэтыя прадказанні таксама спраўджваюцца, і Макбет у фінальнай бітве гіне ад мяча Макдуфа, які адсякае яму галаву. Макдуф паднімае карону і перадае яе новаму каралю — Малькальму (сыну Дункана).

Акцёрскі склад правіць

   Джон Фінч[en]   –   Макбет[en]
   Франчэска Аніс[en]   –   Лэдзі Макбет[en]
   Марцін Шоу[en]   –   Банка[en]

Узнагароды правіць

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 2 намінацыямі[2].

Зноскі правіць

  1. The Tragedy of Macbeth (1971) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 лістапада 2022.
  2. The Tragedy of Macbeth (1971) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 лістапада 2022.

Спасылкі правіць