Македонская дынастыя
Македо́нская дына́стыя — дынастыя імператараў Візантыі ў 867—1056 гг.
Заснавана Васіліем І (867—886) — выхадцам з сялян Македоніі (адсюль назва).
Галоўныя прадстаўнікі: Канстанцін VII Багранародны (913—959), Нікіфар II Фака (963—969), Іаан I Цымісхій (969—976), Васілій II Балгарабойца (976—1025).
Пры імператарах Македонскай дынастыі былі скасаваны рэформы перыяду іканаборства, узаконена феадальная залежнасць сялян, завершана фарміраванне цэнтральнага бюракратычнага апарата, значна пашырана тэрыторыя Візантыі (захоп Балгарыі ў 968—1018, большай часткі Сірыі ў 969—975 і інш.).
Літаратура
правіць- Македонская дынастыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 535. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Македонская дынастыя