Заліў Макензі (англ.: Mackenzie Bay) — адкрыты заліў каля паўночных берагоў Канады паміж мысам Кей і дэльтай ракі Макензі.

Макензі
англ. Mackenzie Bay
Краіна
Макензі (заліў) (Канада)
Макензі (заліў)

Належыць да мора Бофарта. Падзелены паміж тэрыторыяй Юкан і Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі[1]. На захад ад заліва знаходзіцца востраў Хершэл і мацерыковая частка Юкана. На ўсход размешчаны востраў Рычардс (Паўночна-Заходнія тэрыторыі).

Заліў мае даўжыню 70 км і глыбіню ад 5 да 10 м (да 20 м каля мыса Кей). З верасня па чэрвень пакрыты лёдам.

Зноскі

Літаратура правіць