Станожкі

(Пасля перасылкі з Макрыцы)

Станожкі, Макрыцы (Oniscidea) — падатрад раўнаногіх ракападобных (Isopoda).

Станожкі
Oniscus asellus - male side 1 (aka).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oniscidea Latreille, 1802

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  93223
NCBI  41116
FW  71606

Знешні выглядПравіць

Даўжыня да 5 см. Цела пляскатае, авальнае, зверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразвітая і вельмі малая, другая моцна развітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупалец. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; ўсе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; ўнутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыхання; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.

РаспаўсюджаннеПравіць

Адрозніваецца каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найбольш у стэпавай зоне. Большасць відаў жыве на сушы, пераважна ў месцах з павышанай вільготнасцю (адсюль назва), некаторыя — на марскіх берагах, у ручаях, крыніцах. На Беларусі найбольш пашыраны макрыца звычайная (Porcellio scaber), макрыца сценавая (Oniscus asellus).

Асаблівасці біялогііПравіць

Актыўныя ўначы. Амаль усе расліннаедныя. Раздзельналолыя, развіццё без метамарфозу.

Глебаўгваральнікі. Некаторыя шкодзяць сельскагаспадарчым культурам.

ЛітаратураПравіць

  • Макрыцы // БЭ ў 18 т. Т. 9. 1999.