Максімільян Паўлавіч Сахацкі

беларускі і ўкраінскі медык

Максімільян Паўлавіч Сахацкі (каля 1810[1] — ?) — беларускі і ўкраінскі медык і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны.

Максімільян Паўлавіч Сахацкі
Дата нараджэння каля 1810
Дата смерці не раней за 1883
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію[1] ў 1839 годзе.

У 1861 годзе[2] заняў пасаду ўрачэбнага інспектара віцебскай губернскай урачэбнай управы і займаў яе прынамсі да 1864 года[3].

У 1866 годзе на пасадзе інспектара ўрачэбнага ўпраўлення Херсонскай губерні[4].

Узнагароды правіць

  • знак адрознення за бездакорную службу за XV гадоў[2]
  • ордэн Святога Станіслава II ступені[2]
  • медаль[2]

Зноскі