Максімілян Кольбэ

Максімілян Марыя Кольбэ (свецкае імя: Раймунд; 8 студзеня 1894, г. Здунска-Воля, цяпер у Лодзьскім ваяв., Польшча — 14 жніўня 1941) — каталіцкі рэлігійны дзеяч. Доктар філасофіі (1915), доктар тэалогіі (1919).

Максіміліян Кальбе
польск.: Maksymilian Maria Kolbe[1]
Свецкае імя Раймунд Кальбе
Дата нараджэння 8 студзеня 1894(1894-01-08)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1941(1941-08-14)[2][3][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у Рымска-Каталіцкай Царквы
Беатыфікаваны 17 кастрычніка 1971
Кананізаваны 10 кастрычніка 1982
У ліку святы
Дзень памяці 14 жніўня
Заступнік зняволеных, журналістаў, сям'і, XX стагоддзя
Падзвіжніцтва пакутніцтва
Альма-матар
Маці Marianna Dąbrowska Kolbe[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Грыгарыянскі універсітэт у Рыме (1919). Манах ордэна францысканцаў, з 1918 г. ксёндз. 3 1919г. выкладаў у Кракаўскай францысканскай семінарыі. У 1922—1927 гг. служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў. У 1927 г. заснаваў у вёсцы Папротня Лодзьскага ваяводства францысканскі комплекс Непакалянаў (адзін з найбольшых у свеце) і быў яго кіраўніком. Заснавальнік і рэдактар каталіцкіх выданняў, у т.л. часопіса «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай», з 1922) і газеты «Mały Dziennik» («Малая газета», з 1935). У 1930—1936 гг. праводзіў місіянерскую дзейнасць у Кітаі і Японіі, выдаваў «Rycerz…» на мясцовых мовах, заснаваў кляштары і семінарыі. У 1936 годзе вярнуўся ў Польшчу. У час германскай акупацыі Польшчы хаваў асоб, якіх расшуквалі нацысцкія ўлады. 3 дазволу акупацыйнай адміністрацыі выдаў адзіны нумар «Rycerzа…». 17.2.1941 арыштаваны гестапа і 28.5.1941 змешчаны ў канцлагер Асвенцым. Добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў.

17.10.1971 беатыфікаваны, 10.10.1982 кананізаваны. Дзень памяці 14 жніўня.

Ушанаванне памяці правіць

Помнікі ў Непакалянаве і Удзеле, мемарыяльная дошка ў касцёле Гродзенскага кляштара францысканцаў. Яго духоўнаму подзвігу прысвечаны мастацкі фільм польскага рэжысёра К. Занусі «„Жыццё за жыццё“. Максімілян Кольбэ» (1990).


  1. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Kolbe-Rajmund;3923828.html
  2. а б Saint Maksymilian Maria Kolbe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Maksymilian Maria Kolbe // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.