Максіміліян Хайдэр

Максіміліян Хайдэр (ням.: Maximilian Haider; нар. 23 студзеня 1950, Фрайштат) — аўстрыйскі фізік. Лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы 2011 года. Ганаровы прафесар тэхналагічнага інстытута Карлсруэ. З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком кампаніі Corrected Electron Optical Systems (CEOS).

Максіміліян Хайдэр
ням.: Maximilian Haider
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 23 студзеня 1950(1950-01-23) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Скончыў універсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта ў Кілі і Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт, у якім у 1987 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1989 годзе стаў кіраўніком групы ў Еўрапейскай лабараторыі малекулярнай біялогіі (EMBL).

У 1992 годзе пачынае плённае супрацоўніцтва з нямецкімі фізікамі Харальдам Разэ і Кнутам Урбанам. У 2006 годзе сумесна з імі атрымлівае прэмію Карла-Хайнца Бекурца, а ў 2008 — прэмію Хонды. У 2011 годзе тром фізікам прысуджаецца прэмія Вольфа. У 2005 годзе ад сваёй кампаніі CEOS атрымаў прэмію доктара Рудольфа Эберле.

Зноскі