Максіміліян II (кароль Баварыі)
Максіміліян II (ням.: Maximilian II. von Bayern, Максіміліян Іосіф; 28 лістапада 1811 — 10 сакавіка 1864) — кароль Баварыі з 1848 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.
Максіміліян II Maximilian II | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
20 сакавіка 1848 — 10 сакавіка 1864 | ||||
Папярэднік | Людвіг I | |||
Пераемнік | Людвіг II | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Член у | ||||
Веравызнанне | каталіцтва | |||
Нараджэнне | 28 лістапада 1811[1][2][…] | |||
Смерць | 10 сакавіка 1864[1][2][…] (52 гады) | |||
Пахаванне | ||||
Дынастыя | Род Вітэльсбахаў | |||
Бацька | Людвіг I | |||
Маці | Тэрэза Саксонская-Хільдбургхаўзенская[d] | |||
Жонка | Марыя Фрыдэрыка Пруская[d] | |||
Дзеці | Людвіг II[d] і Ота I[d] | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Сын караля Людвіга I. Па заканчэнні ў 1831 годзе курсу гістарычных і юрыдычных навук у Гётынгене і Берліне, здзейсніў некалькі вялікіх падарожжаў па Германіі, Італіі і Грэцыі. Узыйшоў на прастол у 1848 годзе пасля адрачэння бацькі.
У 1863 годзе Максіміліян для папраўкі здароўя адправіўся ў Італію, але абвастрэнне адносін паміж Прусіяй і Даніяй выклікала яго на радзіму, дзе ён неўзабаве памёр. Помнікі Максіміліяну ўзведзены ў Мюнхене, Байрэйце, Ліндау і Кісінгене.
Культурная палітыкаПравіць
Прытрымліваючыся традыцый дому Вітэльсбахаў, ён акружаў сябе мастакамі, музыкантамі і пісьменнікамі. У 1858 годзе ён заснаваў пры Мюнхенскай акадэміі дзве камісіі: адну — гістарычную, іншую — прыродазнаўчую і тэхнічную; першая зрабіла вялікі ўнёсак у справу вывучэння нямецкай гісторыі.
Унутраная палітыкаПравіць
У якасці кіраўніка адрозніваўся некаторым лібералізмам; уплыву фаварытаў і палюбоўніц, якія кіравалі Баварыяй пры яго бацьку, быў пакладзены канец; распаўсюджванню народнай адукацыі перасталі чыніць перашкоды; друк стаў больш свабадным, і кароль не жадаў уступаць у сутычкі з народным прадстаўніцтвам, хоць яго не раз падахвочвалі яго да гэтага.
Знешняя палітыкаПравіць
У 1848—1849 гадах Максіміліян выступіў рашучым праціўнікам імкненняў да германскага адзінства і ў процівагу гэтым імкненням стварыў план саюза дробных дзяржаў Сярэдняй Германіі пад вяршэнствам Баварыі, досыць моцнага, каб супрацьстаяць Прусіі і Аўстрыі.
Сям'яПравіць
У 1842 годзе ажаніўся з Марыяй Прускай (1825—1889), унучкай Фрыдрыха Вільгельма II. Дзеці:
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Maximilian II king of Bavaria // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Maximilian II König von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Maximilian (Maximilian (Max) II. Joseph) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118579347 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Водовозов В. В.,. Максимилиан II, король баварский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Hauff, «Leben und Wirken Maximilian’s II, Königs vou Bayern» (Мюнхен, 1864);
- Söltl, «M. II» (2 выд. Аўгсбург, 1867);
- V. Müller, «M. II» (Рэгенсбург, 1864);
- Heigel, «Histor. Vorträge und Studien» (3 выд. Мюнхен, 1887);
- Bodenstedt, «Eine Konigsreise» (1878).
Папярэднік: Людвіг I |
кароль Баварыі 1848—1864 |
Пераемнік: Людвіг II |