Максім Ігаравіч Імярэкаў

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Максім Імярэкаў)

Максім Імярэкаў (нар. 23 студзеня 1991, Данецк, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца грэчаскага клуба «Атрамітас» з Афінаў.

Футбол
Максім Імярэкаў
Поўнае імя Максім Ігаравіч Імярэкаў
Нарадзіўся 23 студзеня 1991(1991-01-23)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 187 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Атрамітас
Маладзёжныя клубы
2005—2008 Украіна Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2008—2010   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 13 (1)
2011—2013 Украіна Металург (Запарожжа) 10 (0)
2011—2012   Украіна Металург-2 (Запарожжа) 9 (0)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 0 (0)
2014—2016 Украіна Александрыя 33 (2)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (2)
2017—2018 Рэспубліка Кіпр Эрміс (Арадыпу) 26 (2)
2018—2021 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 61 (4)
2021—2023 Украіна Зара (Луганск) 46 (5)
2023— Грэцыя Атрамітас (Афіны)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Украіна Украіна (да 17) 4 (0)
2008—2010 Украіна Украіна (да 19) 10 (1)
2010 Украіна Украіна (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клубнай школы данецкага «Шахцёра», аднак за асноўную каманду не згуляў ніводнага матча, выступаў толькі за моладзевую каманду і фарм-клуб «Шахцёр-3». З лета 2011 года па вясну 2013 года быў іграком запарожскага «Металурга».

У жніўні 2013 года стаў іграком беларускага клуба «Белшына», аднак ужо праз тыдзень па сямейных абставінах пакінуў каманду, не правёўшы ніводнага матча[2]. З 2014 па 2016 год выступаў за «Александрыю», з якой атрымаў перамогу ва ўкраінскай Першай лізе.

У ліпені 2016 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У складзе жодзінцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2017 года ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта пакінуў клуб[4].

У жніўні 2017 года стаў іграком кіпрскага «Эрміса»[5].

19 верасня 2018 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну»[6], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У маі 2021 года пакінуў каманду, а ў чэрвені 2021 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой».

У жніўні 2023 года перайшоў у грэчаскі «Атрамітас».

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць