Максім Алегавіч Варабей

Максі́м Але́гавіч Варабе́й (нар. 10 снежня 1995, Барысаў) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі.

Біятлон
Максім Варабей
Поўнае імя Максім Алегавіч Варабей
Нарадзіўся 10 снежня 1995(1995-12-10) (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост/Вага 183 см / 79 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Юніёрская кар’ера правіць

Займаецца біятлонам з 2003 года, асабісты трэнер — Бальшакоў Васіль Вячаслававіч. У міжнародных спаборніцтвах удзельнічае з 2010 года.

Першым буйным турнірам для Вараб’я стаў юніёрскі чэмпіянат свету 2015, які праходзіў у Раўбічах. На гэтым турніры беларускі спартсмен заняў 8 месца ў індывідуальнай гонцы, 16 — у спрынце і 17 — у гонцы пераследвання. У эстафеце Варабей у складзе зборнай Беларусі заняў пятае месца.

На наступным юніёрскім чэмпіянаце, у 2016 годзе ў Кейле-Грэдзішцей, Максім заняў 10 месца ў індывідуальнай гонцы, 9 — у спрынце і чацвёртае — у гонцы пераследвання[1]. У сезоне 2015/16 спартсмен таксама выступаў у маладзёжным Кубку IBU і атрымаў перамогу на адным з этапаў[2].

Дарослая кар’ера правіць

У сезоне 2014/15 дэбютаваў на Кубку IBU ў спрынтэрскай гонцы на этапе ў Бейтастолене, дзе заняў 78-е месца. Усяго ў сваім першым сезоне ні разу не змог набраць ачкі ў залік Кубка IBU. У сезоне 2015/16 выступаў нашмат удалей, лепшым вынікам стала шостае месца ў спрынце на этапе ў Рыднаўне.

Дэбютаваў у спаборніцтвах Кубка свету ў лютым 2016 года на этапе ў Кэнмары. У сваёй першай спрынтарскай гонцы, адстраляўшы без промаха, заняў 19-е месца, што дазволіла яму набраць першыя ачкі ў залік Кубка свету[3].

На Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года удзельнічаў у індывідуальнай гонцы, заняў 39 месца.

Спартыўная кар’ера правіць

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні правіць

Год Месца правядзення Узрост Інд Спр Пр Эст
2015 ЧС   Раўбічы U19 8 16 17 5
2016 ЧС   Чэйле-Градзішцей U21 10 9 4 -

Удзел у чэмпіянатах свету правіць

Год Месца правядзення Інд Спр Пр МС Эст Зм
2016 ЧС   Хальменколен - 79 - - - -

Агульны залік у Кубку свету правіць

  • 2015 — 2016 — 76-е месца (22 ачкі)
  • 2016 — 2017 — 90-е месца (9 ачкоў)

Зноскі

Спасылкі правіць