Максім Сяргеевіч Амельянчук
Максім Амельянчук (нар. 5 верасня 2003, Кіеў) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».
Поўнае імя | Максім Сяргеевіч Амельянчук | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 верасня 2003[1] (21 год) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 173 см[2] | |||||||||
Вага | 65 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 11 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Сын беларускага футбаліста, іграка нацыянальнай зборнай Сяргея Амельянчука.
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», за які выступаў на юнацкім узроўні.
У студзені 2021 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[3]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Смаргонню» (3:0). У далейшым працягваў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе каманды, выходзячы на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[4].
У пачатку 2024 года трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», нягледзячы на яго выбыванне ў Першую лігу, а ў лютым перайшоў у «Слуцк»[5]. У ліпені 2024 года пакінуў «Слуцк»[6] і неўзабаве далучыўся да віцебскага «Макслайна»[7].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | 24 | 0 |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | 13 | 0 |
2023 | Д1 | Энергетык-БДУ | 25 | 1 |
2024 (1) | Д1 | Слуцк | 11 | 1 |
Крыніцы
правіць- ↑ а б Maksim Omelyanchuk // Transfermarkt — 2000.
- ↑ а б https://sfc-slutsk.by/person/457
- ↑ Омельянчук, Лаврик и Малицкий перешли в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (31 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ "Энергетик-БГУ" продлил контракты с тремя игроками (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Хавбек "Энергетика-БГУ" перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (28 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Максим Омельянчук покинул "Слуцк" (руск.). football.by (10 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Максим Омельянчук пополнил ряды "Макслайна" (руск.). football.by (17 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.