Макс Корж

беларускі спявак і аўтар песень
(Пасля перасылкі з Максім Анатолевіч Корж)

Макс Корж, сапраўднае імя Максі́м Анато́левіч Корж (нар. 23 лістапада 1988, Лунінец, Брэсцкая вобласць, Беларусь, СССР) — беларускі спявак і аўтар песень.

Макс Корж
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Максім Анатолевіч Корж
Дата нараджэння 23 лістапада 1988(1988-11-23) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі рэпер, спявак, аўтар песень, рэжысёр
Гады актыўнасці з 2006
Інструменты гітара, фартэпіяна, сінтэзатар, вакал і клавішныя музычныя інструменты[d]
Жанры рэп, электрапоп, дабстеп, хіп-хоп, поп-панк
Псеўданімы Макс Корж
maxkorzh.live
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы артыст у Беларусі, які сабраў у Мінск-Арэне 13000 чалавек. Таксама даваў вялікія канцэрты ў мінскім Палацы Спорту, на Футбольным манежы ў Мінску (6000 чалавек) і на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.

Удзельнік прэміі Муз-ТБ 2013 у намінацыі «Прарыў года». У 2014 годзе выйграў у намінацыі «Альбом года» і атрымаў прыз — пазалочаную талерку.

У 2013 і 2014 гадах Макс уладкаваў два маштабных тура па гарадах Беларусі, Расіі і Украіны пад назвамі адпаведна «Узлётны сакавік» (сакавік 2013) і «Выдраны травень» (травень 2014).

Увосень 2014 года спявак адправіўся ў чарговы тур з прэзентацыяй альбома «Домашний». Пад шыльдай «Вялікі Flat» прайшлі канцэрты ў Кіеве, Мінску, Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Таксама Макс Корж пачаў асвойваць еўрапейскія гарады, дзе ўжо даў канцэрты ў Празе, Варшаве, Таліне.

Біяграфія

правіць

Макс Корж нарадзіўся 23 лістапада 1988 года ў Лунінцы Брэсцкай вобласці. У раннім узросце бацькі аддалі яго ў музычную школу. А ў 16 гадоў Макс з сябрамі стварылі сваю музычную групу LunClan. Праўда, праіснавала яна зусім непрацяглы прамежак часу. Пасля гэтага было яшчэ некалькі праектаў, але ўсе яны не мелі вялікіх поспехаў.

Пачынаў як беларускамоўны рэпер («Краіна мараў» і «Тата Лунінец»)[1]. Спрабаваў сябе ў ролі бітмейкера, гэта значыць складаў мінусы для іншых выканаўцаў. Але і гэта ідэя не ўвянчалася поспехам, пасля чаго Макс стаў спяваць сам пад свае ж мінусы. Адвучыўшыся ў БДУ 3 курсы, кінуў вучобу, сур’ёзна заняўся музычнай дзейнасцю. Запісаў сваю першую рускамоўную песню «Небо поможет нам» за 300 долараў мамы, выклаў яе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» і за тыдзень сабраў каля ста адзнак падабаецца.

Пасля гэтага Максіма забралі ва Узброеныя сілы.

Вярнуўшыся з войска, ён даведаўся, што песня стала вельмі папулярнай на абшарах інтэрнэту. За гэты час яна сабрала вялікую аўдыторыю слухачоў, і яе ўзялі для транслявання ў эфіры некаторыя мінскія радыёстанцыі. Пасля гэтага ён пачаў актыўна «рассылаць» свае песні дыджэям па клубах.

Максіму захацелася стаць сольным выканаўцам. З сябрамі яны сталі даваць канцэрты ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Была задумана серыя канцэртаў «Узлётны сакавік» у Беларусі, Расіі і Украіне. Канцэрт у Мінску адбыўся 7 сакавіка 2013 года ў Палацы спорту, на яго прыйшло больш за 6 тысяч чалавек — гэта поўны Палац спорту, давялося нават арганізоўваць дадатковыя месцы на трыбунах.

У хуткім часе Макс Корж стаў выступаць пад лэйблам Respect Production, што дазволіла арганізоўваць канцэрты не толькі ў Беларусі, але і за яе мяжой — у Расіі, Украіне і т. д.

У канцы 2012 года (10.11.12) жаніўся. Жонка — Таццяна Мацкевіч (Корж). У пары нарадзілася дачка (5.04.13), якую яны назвалі Эміліяй.

У кастрычніку 2024 года блізкі да ГУБАЗіКа Telegram-канал напісаў, што Макс Корж пакінуў Беларусь пасля выкліку «на гутарку» па палітычных прычынах[2].

Сольная кар’ера

правіць

У 2012 годзе Макс Корж выпусціў першы альбом пад назвай «Животный мир». У альбом увайшло 16 песень, словы якіх напісаў ён сам. У гэтым жа годзе спявак падпісаў кантракт з лэйблам Respect Production.

На пытанне карэспандэнта газеты АІФ[3] «Пра што песні ў альбоме?» спявак Макс Корж адказаў:

На працягу трох гадоў я пісаў песні, пасля чаго сабраў іх разам і заўважыў, што ўсе гэтыя песні падыходзяць пад адну тэматыку, якую я вызначыў назвай „Животный мир“. Альбом напісаны для аўдыторыі розных узроставых катэгорый, ад падлеткавага ўзросту да больш сталага. Асноўны ўпор ідзе на чалавечыя заганы, якіх у нас досыць шмат, і ўсе яны розныя, ад здрады да злачынства.

7 Красавіка 2012 года Макс Корж выпусціў першае музычнае відэа на песню «Небо поможет нам»[4]. Відэакліп хутка заняў адно з вышэйшых месцаў у музычных чартах.

2 лістапада 2013 года Макс Корж, у Мінск-Арэна, прэзентаваў другі альбом «Жить в кайф»[5]. Упершыню ў музычнай гісторыі Беларусі артыст сабраў самую буйную пляцоўку краіны, якая змяшчае ў сябе 13 тысяч чалавек.

Папулярнае інтэрнэт-выданне «Афиша-Волна» пракаментавала творчасць спевака вось так[6] :

«Макс Корж — гэта эстрадны хіп-хоп, клубны напор у стылістыцы „давай, красава“ і дваровая шчырасць пад шасціструнку. Гэта дзіўны і цямлівы гібрыд нізавых жанраў, які дае на выхад стоадсоткавыя бэстсэлеры, ад якіх пры ўсім жаданні цяжка адвязацца.»

Паводле версіі канала RAP.RU пласцінка «Жить в кайф» заняла 5-е месца ў спісе лепшых рускамоўных альбомаў[7].

А ў 2013 годзе Макс Корж заняў другое месца ў конкурсе музычнага тэлеканала A-One Hip-Hop Music Channel «Артыст года»[8].

Паводле рэйтынгу Google trends Украіна «Людина року 2013» Макс Корж на 9 месцы.

У 2014 годзе Макс Корж перамог у намінацыі Муз ТБ 2014 «Эвалюцыя» альбом года «Жить в кайф».

Дыскаграфія

правіць

Мелодыі без альбомаў

правіць
  1. Выгоняем алкоголь

Животный мир (2012)

правіць
  1. Мир моих снов
  2. Оля
  3. Где твоя любовь?
  4. Открой глаза
  5. Супер-агент
  6. Уролог
  7. Чужая женщина
  8. Белый туман
  9. Мой друг
  10. Армия
  11. Наташа
  12. Молодым
  13. Папаша
  14. Где я!
  15. Небо поможет нам
  16. В темноте

Жить в кайф (2013)

правіць
  1. Здоровый сон
  2. Стань
  3. Мотылек
  4. За тобой (prod. by Tune Crashers)
  5. Эмигрант
  6. Тралики
  7. Жить в кайф
  8. Нет новостей (prod. by Муза Скат)
  9. Сеть
  10. Неважно (prod. by Tune Crashers)
  11. Эндорфин
  12. Тает дым
  13. Зелёный чемодан
  14. Нет никаких правил
  15. Время
  16. Неважно (acoustic)
  17. Тает дым (DJ Nejtrino & DJ Baur remix)

Домашний (2014)

правіць
  1. Подними (2009)
  2. Эгоист (2012)
  3. Домашний
  4. Amsterdam
  5. Пламенный свет
  6. Флэт (feat. Foth)
  7. Не выдумывай
  8. Кто здесь папа?
  9. Кто здесь отец?
  10. Где Я! (Selebrium officiai remix)

Відэаграфія

правіць

Афіцыйныя кліпы

правіць
Год Кліп Рэжысёр
2012 Небо поможет нам Макс Корж
2012 Где я Ягор Абраменка
2013 У цемры Іван Лебедзеў
2013 Жыть в кайф Аляксей Бачэнін
2014 Мотылёк Макс Корж
2014 Стань Рустам Раманаў
2014 Amsterdam Макс Корж
2014 Домашний
2014 Не выдумывай Макс Корж

Канцэртныя кліпы

правіць

Год

Кліп

Рэжысёр

2013 Всё ровно Макс Корж
2013 Эндорфин Макс Корж
2014 Тралики Макс Корж

Зноскі

Спасылкі

правіць