Максім Андрэевіч Лукашэвіч
Максім Лукашэвіч (нар. 28 сакавіка 1992, Дзяржынск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Максім Андрэевіч Лукашэвіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 сакавіка 1992[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў займацца футболам у родным Дзяржынску, аднак ужо ў юнацкім узросце трапіў у футбольную школу «Змена» (пазней «Мінск»), з 2009 года выступаў за дубль клуба. У 2012 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 чэрвеня 2012 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», выйшаўшы на замену ў другім тайме пры ліку 4:1, аднак пасля гэтага сталічныя футбалісты прапусцілі тры галы, і матч скончыўся ўнічыю 4:4. Пазней згуляў яшчэ толькі адзін матч за аснову, у другой палове 2012 года гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», пасля чаго пакінуў «Мінск».
У пачатку 2013 года перабраўся ў Літву, стаўшы іграком таўрагскага «Таўраса», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Аляксандр Бразевіч. Па выніках сезона 2013 «Таўрас» страціў месца ў A Лізе. У першай палове 2014 года гуляў за «Рэчыцу-2014» у беларускай Першай лізе пад кіраўніцтвам Бразевіча, пасля чаго вярнуўся ў «Таўрас», за які выступаў ужо ў Першай лізе Літвы.
У 2015—2017 працягваў выступаць у Першай лізе Літвы, гуляў за «Шылуце» і «Палангу». Па выніках сезона 2017 «Паланга» перамагла ў другім дывізіёне і выйшла ў A Лігу, аднак Максім у сярэдзіне сезона пакінуў каманду і стаў іграком клайпедскага «Караласа». За тры гады забіў у Першай лізе 59 галоў.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У першай палове сезона 2018 нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, выступаў за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У сезоне 2019 гуляў пераважна за дубліруючы склад, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[4].
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком славацкага клуба «Свіднік», аднак так і не згуляў за яго. У ліпені 2020 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні»[5], дзе рэгулярна з’яўляўся на полі.
У лютым 2021 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра»[6], які хутка змяніў назву на «Макслайн», а ў чэрвені таго ж года зноў апынуўся ў Літве, далучыўшыся да клайпедскага «Няптунаса»[7]. Выступаў у камандзе да канца сезона 2021.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ сакавіку 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Улетку 2012 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://www.fcneman.by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/483.html
- ↑ Максим Лукашевич стал игроком "Немана" (руск.). football.by (12 лютага 2018). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ "Неман" продлил контракт с Максимом Лукашевичем (руск.). football.by (27 лістапада 2018). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Максим Лукашевич покинул "Неман" (руск.). football.by (5 снежня 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Максим Лукашевич перешел в "Сморгонь" (руск.). football.by (23 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Максим Лукашевич перешел в рогачевский "Днепер" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Максим Лукашевич перешел в литовский "Няптунас" (руск.). football.by (22 чэрвеня 2021). Праверана 26 красавіка 2024.