Максім Леанідавіч Ермаловіч
Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (26 чэрвеня 1977, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2022—2024).
Максім Леанідавіч Ермаловіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Сяргей Алейнік | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Амарын | ||||||
Пераемнік | Юрый Селіверстаў | ||||||
Нараджэнне |
26 чэрвеня 1977 (47 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Лепелі. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны»[1].
У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі № 2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта па Фрунзенскім раёне Мінска. З ліпеня 1999 года па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (пазней Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2011 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь[1]. У 2011—2014 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. З 2014 года працаваў першым намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.
31 снежня 2018 года быў прызначаны Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[2].
20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[3]. У ліпені 2022 года адкліканы з Лондана[4].
1 жніўня 2022 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].
23 студзеня 2024 года вызвалены з пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў сувязі з тым, што зойме пасаду члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі[6]
Зноскі
- ↑ а б Пасол Рэспублікі Беларусь Архівавана 29 чэрвеня 2022.
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . БЕЛТА (31 жніўня 2018).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 281 «О М. Л. Ермоловиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
- ↑ Беларусь отозвала своего посла из Великобритании. МИД объяснил это решение
- ↑ Максім Ермаловіч зменіць Дзмітрыя Крутога на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
- ↑ Лукашэнка вызваліў з пасад Ермаловіча і Татарыцкага. Яны будуць працаваць у ЕЭК