Максім Аляксеевіч Лісавы

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Максім Лісавы)

Максім Лісавы (нар. 21 мая 1985, Чаркасы, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Максім Лісавы
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Аляксеевіч Лісавы
Нарадзіўся 21 мая 1985(1985-05-21)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 194 см
Вага 87 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Украіна Дняпро (Чаркасы) 7 (0)
2004—2006 Украіна Барысфен (Барыспаль) 26 (2)
2004   Украіна Барысфен-2 (Барыспаль) 1 (0)
2006 Украіна Зара (Луганск) 0 (0)
2007—2010 Украіна Валынь (Луцк) 87 (13)
2010—2011 Украіна Севастопаль 2 (0)
2011   Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (5)
2011 Беларусь Гомель 15 (5)
2012 Беларусь Дынама (Мінск) 11 (0)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 20 (0)
2014 Украіна Палтава 21 (2)
2015—2016 Украіна Чаркаскі Дняпро 14 (0)
2016 Украіна Палтава 20 (4)
2017 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 11 (1)
2017 Украіна Сумы 8 (0)
2017—2018 Украіна Еднісць (Плыскы)
2018 Украіна Легіён (Палтава)
2019 Украіна Будзівельнік (Лысычанск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец чаркаскага футбола, гуляў у розных украінскіх клубах, пакуль у 2011 годзе не трапіў на правах арэнды ў бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе і ўлетку таго ж года перайшоў у «Гомель», дзе стаў гуляць на пазіцыі нападніка.

У лютым 2012 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выкарыстоўваўся ў якасці нападніка, але пасля прыходу ў клуб Ёвана Дам’янавіча стаў гуляць як атакуючы паўабаронца. У красавіку 2012 года атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да жніўня. Пасля ўжо не здолеў вярнуць месца ў аснове «Дынама».

У студзені 2013 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. У «Дняпры» стала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў праявіць сябе. У кастрычніку 2013 быў выстаўлены клубам на трансфер[3] і ў хуткім часе кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4].

У снежні 2013 года падтрымліваў форму з «Палтавай», а ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[5]. З гомельскай камандай праходзіў перадсезонную падрыхтоўку, але ў лютым 2014 года кантракт нечакана быў разарваны[6], пасля чаго Максім вярнуўся на Украіну і стаў іграком «Палтавы».

У студзені 2015 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»[7], а ў ліпені 2016 года зноў далучыўся да «Палтавы». У пачатку 2017 года стаў іграком крэмэнчуцкага «Крэміня», якому дапамог выйсці ў Першую лігу. У чэрвені 2017 года пакінуў «Крэмінь» і неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Сумы», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт. Аднак, згуляў за клуб толькі восем матчаў, пасля чаго пакінуў каманду і пазней далучыўся да аматарскага клуба «Еднісць» з Плыскаў[8]. Пазней выступаў у іншых аматарскіх клубах.

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць