Максім Аляксандравіч Мякіш

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Максім Мякіш)

Максім Мякіш (нар. 3 сакавіка 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Максім Мякіш
Поўнае імя Максім Аляксандравіч Мякіш
Нарадзіўся 3 сакавіка 2000(2000-03-03)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 97
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь Нёман (Гродна)
2015—2017   Сцяг Беларусі РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
2018 Партугалія Уніян (Лейрыя) 0 (0)
2019—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020   Беларусь Славія (Мазыр) 3 (0)
2021   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 22 (1)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 51 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2019—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года адправіўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 года пасля завяршэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль, таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (0:2).

У пачатку 2018 года пакінуў «Нёман» і адправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», з якой у красавіку падпісаў кантракт[3]. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клуба. У лютым 2019 года, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў іграком барысаўскага БАТЭ[4], дзе гуляў за дубль.

Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай барысаўчан. У сакавіку 2020 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[6], дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў у трох матчах у Вышэйшай лізе. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію»[7]. Планавалася, што паўабаронца можа сысці ў арэнду ў іншы клуб, аднак у выніку стаў гуляць за дубль БАТЭ.

У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у «Іслач», у лютым далучыўся да гэтага клуба на правах арэнды[8]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, пазней стаў нярэдка выхадзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[9].

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым выкупіў паўабаронцу ў БАТЭ[10]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[11].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) Д1 Нёман   2 0
2019 дубль БАТЭ   28 3
2020 (1) Д1 Славія   3 0
2020 (2) дубль БАТЭ   6 0
2021 Д1 Іслач   22 1
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ   25 1
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ   26 2

Крыніцы правіць

  1. Maksim Myakish // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_myakish/
  3. Футбол. Максим Мякиш подписал контракт с португальской "Лейрией" (руск.). pressball.by (16 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020.
  4. Мякиш подписал контракт с БАТЭ (руск.). football.by (18 лютага 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  5. Мякиш и Малькевич продлили контракт с БАТЭ (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  6. "Славия" арендовала у БАТЭ трех игроков (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. Мякиш покинул "Славию" (руск.). football.by (7 ліпеня 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  8. Четыре игрока БАТЭ перешли в "Ислочь" (руск.). football.by (11 лютага 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  9. Шалашников, Мякиш и Герасимов покидают "Ислочь" (руск.). football.by (30 лістапада 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  10. "Торпедо-БелАЗ" выкупил у БАТЭ права на Мякиша (руск.). football.by (17 лютага 2022). Праверана 31 студзеня 2024.
  11. Максим Мякиш продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (18 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.

Спасылкі правіць