Максім Юр’евіч Недасекаў

беларускі скакун у вышыню
(Пасля перасылкі з Максім Недасекаў)

Максі́м Ю́р’евіч Недасе́каў (нар. 21 студзеня 1998, Віцебск) — беларускі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў скачках у вышыню. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[3].

Лёгкая атлетыка
Максім Недасекаў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Максім Юр’евіч Недасекаў
Спецыялізацыя скачок у вышыню
Клуб СК УС РБ, Дынама
Нарадзіўся 21 студзеня 1998(1998-01-21)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 2014 — цяперашні час
Трэнер Таццяна Фёдараўна Нарэйка, Уладзімір Мікалаевіч Полагаў
Рост 193 см
Вага 77 кг
Спартыўнае званне
IAAF 14650634
Асабістыя рэкорды
Вышыня 2,37 м (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі Максіма Недасекава — спартсмены, майстры спорту: бацька — у бегу з бар’ерамі, маці — у скачках у даўжыню. У дзяцінстве займаўся плаваннем, потым боксам, але неўзабаве перайшоў у лёгкую атлетыку, дзе выступаў у бар’ерах, скачках у даўжыню і вышыню[4].

Першы трэнер — Сяргей Сяргеевіч Кахненка. У час вучобы ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву трэніраваўся пад кіраўніцтвам Юрыя Вікенцьевіча Маісіевіча. Пасля трэніраваўся ў Таццяны Фёдараўны Нарэйка[3] і Уладзіміра Мікалаевіча Полагава.

Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту. З ліпеня 2016 года з’яўляецца спартсменам-выхаванцам аддзялення лёгкай атлетыкі Віцебскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерва. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[5]. Член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы[3].

Спартыўная кар’ера правіць

Пераможца першынства Беларусі 2016 года ў скачках у вышыню з вынікам 2,20 м[6]. На чэмпіянаце свету 2016 года заняў 8 месца ў скачках у вышыню з вынікам 2,18 м[6].

У 2017 годзе выйграў кантынентальны юніёрскі чэмпіянат па лёгкай атлетыцы з вынікам 2,33 м[4], пабіўшы рэкорд юніёрскіх чэмпіянатаў, які трымаўся 40 гадоў[7].

На чэмпіянаце Еўропы 2018 года выйграў срэбраны медаль з паказчыкам 2,33 м. Неўзабаве стаў бронзавым прызёрам Кантынентальнага кубка IAAF 2018 у Остраве з вынікам 2,27 м[7]. У тым жа годзе на чэмпіянаце свету ў памяшканні сярод дарослых у Бірмінгеме і на этапе Брыльянтавай лігі ў Лазане заняў 6-я месцы.

Удзельнік Еўрапейскіх гульняў 2019, на якіх узяў залаты медаль у індывідуальных спаборніцтвах (2,27 м) і срэбраны медаль у камандным заліку[8].

Пераможца чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2019 года ў Еўле з вынікам 2,29 м. Атрымаў перамогу ў легкаатлетычным матчы Еўропа—ЗША (2019) з паказчыкам 2,35 м, што стала лепшым вынікам сусветнага сезона[5]. Пры гэтым на чэмпіянаце свету 2019 года ў Досе паказаў вынік 2,33 м і заняў чацвёртае месца[3].

На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2021 года выйграў золата, усталяваўшы нацыянальны рэкорд з паказчыкам 2,37 м[9].

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа заваяваў бронзавы медаль, паўтарыўшы свой нацыянальны рэкорд[10].

 
На беларускай паштовай марцы Максім Недасекаў — крайні справа

Дасягненні правіць

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку пасля падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[13]. Ёсць паслядоўным прыхільнікам палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[14]. У відэадыскусіі з Аленай Леўчанка крытыкаваў стварэнне Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, заявіў што «хоча выступаць пад чырвона-зялёным сцягам», адмоўна выказаўся пра пратэсты і заявіў, што пратэстоўцы правакуюць АМАП. У той жа дыскусіі Максім Недасекаў заявіў: «Я прадстаўляю не народ, а сцяг і гімн. Я прадстаўляю людзей, якія мяне рыхтавалі»[15]. Каментуючы сітуацыю з прымусовым зняццем з Алімпійскіх гульняў у Токіа беларускай бягухі Крысціны Ціманоўскай і спробай вывезці яе ў Мінск у пакаранне за публічную крытыку спартыўных функцыянераў, у інтэрв’ю аўстрыйскай журналістцы заявіў:

  Мне не падабаецца гэты чалавек. Яна вядзе сябе напышліва ў адносінах да каманды і кіраўніцтва. Лічу, з ёй паступілі правільна. Яна шмат гаворыць, але трэба і адказваць за свае словы.  

У красавіку 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Недасекава[16].

Асабістае жыццё правіць

У 2021 годзе ажаніўся з лёгкаатлеткай, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх юніёрскіх чэмпіянатаў Дар’яй Батогавай[17].

Узнагароды і званні правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)[18], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2019)[19]. Удастоены ганаровага звання Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны-2018».

Зноскі

  1. World Athletics database
  2. http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
  3. а б в г А. А. Лобец. Покоряя высоты — Максим Недосеков (руск.). Белорусская ассоциация студенческого спорта (24 мая 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
  4. а б Дар’я Лабажэвіч.. Лёгкаатлет Максім Недасекаў: Лічу, што спартсмен павінен быць галодным . «Звязда» № 154 (28518) ад 12 жніўня 2017. Праверана 12 жніўня 2021.(недаступная спасылка)
  5. а б Максим Недосеков показал лучший результат сезона в мире, выиграв в прыжках в высоту в матче Европа — США (руск.)(недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (10 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  6. а б Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2018. Праверана 12 жніўня 2021.
  7. а б Инга Усенко.. Максим Недосеков: «После заключительной попытки меня увезли на скорой» (руск.). Спортtime № 2 (41) 2019. Праверана 12 жніўня 2021.
  8. Минск-2019. Максим Недосеков — чемпион II Европейских игр по прыжкам в высоту! (руск.). НОК Беларуси (23 чэрвеня 2019). Праверана 12 жніўня 2021.
  9. Максім Недасекаў — чэмпіён Еўропы ў скачках у вышыню ў памяшканні . Белтэлерадыёкампанія (7 сакавіка 2021). Праверана 12 жніўня 2021.
  10. Беларус Максім Недасекаў заваяваў алімпійскую бронзу ў скачках у вышыню (недаступная спасылка). БелТА (2 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 11-8-2021.
  11. Лучшие легкоатлеты 2018 года определены в Минске. БелТА (8 студзеня 2019). Праверана 12 жніўня 2021.
  12. Недосеков и Холодович — лучшие легкоатлеты Беларуси в 2019 году. НОК Беларуси (10 студзеня 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
  13. Подписи. Открытое обращение спортивной общественности Беларуси. Праверана 12 жніўня 2021.
  14. "По-людски общался" — белорусские спортсмены поделились впечатлениями от встречи с Лукашенко (руск.). БелТА (9 жніўня 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
  15. Прессбол. Летние виды. Максим Недосеков: я представляю не народ, а флаг и гимн. И тех людей, которые меня готовят. Остальные меня не волнуют (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2021. Праверана 1-8-2021.
  16. Зяленскі ўвёў санкцыі супраць міністра спорту Кавальчука, лёгкатлета Недасекава і Раманава з «Белай Русі». Новы Час (15 красавіка 2023).
  17. Бронзовый призер Олимпиады в Токио Максим Недосеков женился (руск.). Комсомольская правда в Беларуси (26 верасня 2021).(недаступная спасылка)
  18. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  19. Студенты БГУФК удостоены Почетной грамоты Министерства спорта и туризма Республики Беларусь (руск.). БГУФК (17 ліпеня 2019). Праверана 12 жніўня 2021.

Спасылкі правіць