Максім Максімавіч Слюсар
Максім Слюсар (нар. 1 ліпеня 1997, Луганск) — украінскі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Максім Максімавіч Слюсар | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 ліпеня 1997[1] (25 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 176 см | |||||||||
Вага | 65 кг | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | няма | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец луганскай «Зары». У юнацкім узросце паўгода выступаў за данецкі «Металург», пазней вярнуўся ў родны клуб, дзе стаў гуляць за моладзевы склад. У снежні 2015 года разам з шэрага іншых ігракоў «Зары» быў выключаны з клуба па падазрэнні ва ўдзеле ў дагаварных матчах[2].
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[3] і ў выніку стаў іграком каманды. Пачаў сезон адным з асноўных нападнікаў мазыран, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Слюсар пакінуў мазырскі клуб[4]. Аднак, у пачатку 2018 года, атрымаўшы статус нелегіянера ў Беларусі, зноў далучыўся да «Славіі». У сезоне 2018 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу, сам з 13 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2019—2021 гадах выступаў за «Славію» ў Вышэйшай лізе, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[5].
Міжнародная кар’ераПравіць
Выступаў за юнацкую зборную Украіны.
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Зноскі
- ↑ Maksym Slyusar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Заря исключила 11 игроков U-19 за договорные матчи
- ↑ Футбол. Максим Слюсар, подозревавшийся в участии в договорных матчах, находится на просмотре в "Славии"
- ↑ Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию"
- ↑ "Славия" рассталась со Слюсаром