Максім Віктаравіч Чыж
Максім Чыж (нар. 8 кастрычніка 1993, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.
Поўнае імя | Максім Віктаравіч Чыж | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 кастрычніка 1993[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец бярозаўскага футбола, кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Бяроза-2010», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазіцыях ад абаронцы да нападніка.
У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Максім далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі левага абаронцы. Пазней, аднак, быў пераведзены на фланг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у стартавым складзе.
У першай палове 2017 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[4]. Аднак, правёўшы за клуб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[5]. У лютым не трапіў на другі турэцкі збор брэстчан і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[7], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 года разарваў кантракт з магілёўскім клубам[8].
У студзені 2019 года стаў паўнавартасным іграком «Руха», падпісаўшы аднагадовы кантракт[9]. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе ў сезоне 2020 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[10].
У красавіку 2021 года далучыўся да «Маларыты». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У снежні 2022 года пакінуў «Хвалю»[12].
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | Д3 | Бяроза-2010 | 1 | 0 | |
2012 | Д2 | Бяроза-2010 | 6 | 0 | |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 9 | 1 | |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | 27 | 4 | |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | 20 | 1 | |
2016 | Д1 | Дынама | 24 | 3 | |
2017 (1) | Д1 | Дынама | 8 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Атлантас | 6 | 0 | |
2018 (1) | Д1 | Дняпро | 14 | 1 | |
2018 (2) | Д3 | Рух | 14 | 4 | |
2019 | Д2 | Рух | 23 | 5 | |
2020 | Д1 | Рух | 10 | 0 | |
2021 | Д3 | Маларыта | 17 | 6 | |
2022 | Д2 | Хваля | 23 | 7 |
Зноскі
- ↑ Maksim Chyzh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://fcvolna-pinsk.by/player/maksim-chizh/
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским «Динамо»
- ↑ Брестское «Динамо» отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
- ↑ Радослав Латал провел первую тренировку брестского «Динамо»
- ↑ Максим Чиж продолжит карьеру в «Днепре»
- ↑ «Днепр» отдал Чижа в аренду «Руху»
- ↑ Максим Чиж покинул «Днепр»
- ↑ «Рух» подписал контракт с Максимом Чижом
- ↑ Чиж покинул «Рух»
- ↑ Максим Чиж перешел из "Малориты" в "Волну"
- ↑ Пять игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ "Нива" подписала ряд игроков (руск.). football.by (5 сакавіка 2023). Праверана 6 сакавіка 2023.